ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Лабіраваць дзіцячую цікавасць
Чытаць. І думаць

Святло каляднай зоркі

Святло каляднай зоркі
Іншыя навіны

З 6 па 22 студзеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) арганізавана тэматычная выстаўка “Святло каляднай зоркі”.


У экспазіцыі прадстаўлена калекцыя выяўленчых дакументаў, прымеркаваных да свята Нараджэння Хрыстовага, з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Нараджэнне Хрыстова – адно з галоўных святаў хрысціянскага свету, якое чалавецтвам адзначаецца больш за 20 стагоддзяў. Гэта радаснае і светлае свята, з каляднай ёлкай, падарункамі, урачыстымі богаслужэннямі ў цэрквах.

У святкаванні Нараджэння Хрыстовага цесна спляліся царкоўныя і народныя звычаі. Яслі з фігуркай Хрыста выстаўлялі не толькі ў храмах, але і ў дамах. Рабіліся спецыяльныя макеты, якія адлюстроўвалі пячору, маленькага Ісуса і Дзеву Марыю.

Сімвалы Нараджэння Хрыстовага адлюстраваны ў творах найвялікшых мастакоў свету, шэдэўры якіх звернуты і да розуму, і да сэрца. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі работ італьянскіх і нямецкіх майстроў эпохі Адраджэння.

Сярод экспанатаў – вялікая колькасць выяўленчых дакументаў сучаснага мастацтва. Гэта віншавальныя і рэкламныя плакаты, календары, паштоўкі і рэпрадукцыі твораў сучасных графікаў з выявамі каляднага вянка, свечак, званочкаў. Гэтыя сімвалы гавораць людзям пра вялікую радасць – нараджэнне Хрыста і прыносяць у душы супакаенне і цеплыню.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 150 дакументаў, сярод якіх альбомы, рэпрадукцыі, плакаты, календары, паштоўкі, прымеркаваныя да свята Каляд, яго гісторыі, старажытных і сучасных традыцый.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам