ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Арт-крок – 2007
Напалеон Орда

Святло душы

Святло душы
Іншыя навіны

З 20 кастрычніка па 3 снежня ў зале беларускай літаратуры праходзіць выстаўка “Святло душы”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння паэтэсы Соф’і Мікалаеўны Шах.



Друкавацца паэтэса пачала з 1972 года. Яе творчасць вызначаецца тонкім псіхалагізмам, філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці, лірычнасцю і ўзнёсласцю думак. У сваіх вершах паэтэса вядзе размову з уласнай душой, імкнучыся спасцігнуць яе адвечныя таямніцы. Разважае не толькі аб сабе, але і аб сваёй Бацькаўшчыне, блізкіх людзях. І робіць гэта спавядальна, па-мастацку пранікнёна. Вершы С. Шах прымушаюць нас задумацца над тым, што ёсць каханне, пачуццё ўласнай годнасці і еднасці з роднай зямлёй.

Выстаўка складаецца з 3-х раздзелаў. Асноўныя матывы паэзіі С.Шах адлюстраваны ў творах першага раздзела экспазіцыі “Усё мне дадзена, што трэба…”. Тут прадстаўлены паэтычныя зборнікі “На скрыжаванні спеўных дзён” (1988), “І не пакіне спадзяванне” (1989), “Пад высокай лагодай нябёс” (1995). У іх дамінуюць тэмы роздуму аб жыцці і яго сэнсе, жаночай долі, шчасці. Змест і форма вершаў дыхаюць багаццем мастацкіх сродкаў, яркім каларытам рамантычнага светаадчування, паўнатой жыццёвых з’яў. Яны ўслаўляюць прыгажосць чалавечых адносін, раскрываюць багаты духоўны свет жанчыны. Шмат якія з іх – гэта дзённік жаночага лёсу.

Асобнае месца ў экспазіцыі першага раздзела займаюць вершы, напісаныя ў форме санетаў – зборнікі вянкоў санетаў “На ўсё добрае ў адказ” (2003) і “Кругаспеў” (2006). Адметнай з’явай у беларускай паэзіі з’яўляецца цыкл вянок вянкоў санетаў, што складаецца з 5-ці зборнікаў: “Адухаўленне” (2002), “Прысвячэнне” (2001), “Прызнанне” (2002), “Спасціжэнне” (2004) і “Увасабленне” (2003). У іх паэтэса, для якой жанр санетаў стаў натуральнай формай паэтычнага асэнсавання жыцця, звяртаецца да традыцыйнай тэматыкі: вернасці служэння роднай зямлі, каханаму, сваім ідэалам. У строгую класічную форму санета аўтар унесла жывое пачуццё, выказала свае запаветныя думкі, уласны позірк на свет.

Тэму знаёмства з асаблівасцямі мастацкага светаўспрымання паэтэсы працягвае другі раздзел выстаўкі “І не пакіне спадзяванне”. У ім змешчаны разнастайныя па тэматыцы вершы С.Шах, апублікаваныя на старонках беларускамоўных перыядычных выданняў: “Маладосць”, “Работніца і сялянка”, “Беларусь”, “Полымя” і іншыя.

Значную цікавасць уяўляе трэці раздзел выстаўкі “Вучэбныя дапаможнікі”, у якім шматгранны талент С.Шах як паэтэсы ўсебакова раскрываецца на ніве дашкольнай і школьнай педагогікі. Такія вучэбна-метадычныя дапаможнікі, як “Вучым гаварыць і думаць” (1998), “Ад імгнення да стагоддзя” (1998) змяшчаюць багаты вершаваны матэрыял, накіраваны на развіццё правільнага маўлення і мыслення ў дзяцей. А ў кнігах “Займальная граматыка для пачатковых класаў” (2002) і “Займальная граматыка для сярэдніхкласаў” (2002) на аснове разнастайных цікавых практыкаванняў аўтар здолела праілюстраваць найбольш характэрныя асаблівасці фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі беларускай мовы. Дзякуючы такім выданням у настаўнікаў, выхавальнікаў, бацькоў ёсць яшчэ адна крыніца, праз якую дзеці могуць вучыцца авалоданню слоўнікавым багаццем роднай мовы.
Кантактны тэлефон 293-27-16
Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам