ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Перазвон стагоддзяў

Свет сёння: спыненне ядзерных выпрабаванняў і ліквідацыя ядзернай зброі

Свет сёння: спыненне ядзерных выпрабаванняў і ліквідацыя ядзернай зброі
Іншыя навіны

З 13 жніўня па 3 верасня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) арганізавана выстаўка “Cвет сёння: спыненне ядзерных выпрабаванняў і ліквідацыя ядзернай зброі”, прысвечаная Міжнароднаму дню дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў.


Гэты Дзень быў заснаваны 2 снежня 2009 года на 64-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 64/35) і штогод адзначаецца 29 жніўня. Дата свята была выбрана не выпадкова: 29 жніўня 1991 года быў канчаткова закрыты адзін з найбуйнейшых палігонаў свету ў Сяміпалацінску (Казахстан).

Мэта гэтага свята – прыцягнуць грамадскую ўвагу да небяспекі, якую ўяўляюць выбухі пад час выпрабаванняў ядзернай зброі, да пагроз, якія нясуць гэтыя выпрабаванні для чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама да неабходнасці поўнага знішчэння ўсёй ядзернай зброі і спынення яе выпрабаванняў у імя дасягнення больш бяспечнага і надзейнага міру.

Гісторыя правядзення ядзерных выпрабаванняў пачалася 16 ліпеня 1945 года на выпрабавальным палігоне ў пустыні ў Аламагорда, штат Нью-Мексіка, калі Злучаныя Штаты ўзарвалі сваю першую атамную бомбу. Савецкі Саюз правёў першае выпрабаванне атамнай бомбы 29 жніўня 1949 года. Гэты дзень паклаў пачатак перыяду гонкі ядзерных узбраенняў, або “халоднай вайне”, у адносінах паміж СССР і Злучанымі Штатамі. З гэтага часу было арганізавана амаль 2000 ядзерных выпрабаванняў. Ядзерныя выбухі ва ўсім прыродным асяроддзі: над зямлёй, пад зямлёй і пад вадой.

Вопыт і гісторыя прадэманстравалі чалавецтву жудасныя і трагічныя вынікі выпрабаванняў ядзернай зброі, асабліва тады, калі яны выходзілі з-пад кантролю. Гэта паслужыла пераканаўчым аргументам на карысць неабходнасці аб’яднання намаганняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дзяржаў-членаў, міжурадавых і няўрадавых арганізацый для недапушчэння ядзерных выпрабаванняў у будучым.

Асноўным інструментам для спынення выпрабаванняў ядзернай зброі з’яўляецца Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ). Дакумент быў прыняты Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 10 верасня 1996 года. На сённяшні дзень 183 краіны падпісалі яго, а 159 ратыфікавалі. Для ўступлення дагавора ў сілу, ён павінны быць ратыфікаваны шэрагам дзяржаў са значным ядзерным патэнцыялам, такімі як Кітай, КНДР, Егіпет, Індыя, Інданезія, Іран, Ізраіль, Пакістан і ЗША.

Хоць міжнародная супольнасць у цэлым згодна з тым, што выпрабаванні ядзернай зброі ствараюць пагрозу для жыцця людзей, сярод дзяржаў усё яшчэ існуе пэўнае імкненне дабіцца аднабаковых пераваг і захоўваюцца падазрэнні адносна магчымых тайных выпрабаванняў ядзернай зброі. Таксама ёсць асцярога, што калі ядзерная зброя не выпрабавана, яе надзейнасць можа аказацца пад пагрозай. Аднак за папярэднія гады навука і тэхніка рэзка пашырылі магчымасці механізмаў маніторынгу і праверкі захавання і выяўлення распаўсюджвання ядзернай зброі. Гэтыя меры і інструменты маніторынгу былі прапанаваны і рэалізаваны падрыхтоўчай камісіяй Арганізацыі па Дагавору аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (АДУЗЯВ). Унікальная сістэма маніторынгу АДУЗЯВ дае ўпэўненасць у тым, што ні адзін ядзерны выбух не пройдзе незаўважаным. Аднак нішто не зможа адыграць настолькі вырашальную ролю ў прадухіленні ядзернай вайны або пагрозы ядзернага тэрарызму, як поўнае знішчэнне ядзернай зброі. Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун сказаў: “Свет, свабодны ад ядзернай зброі, стаў бы глабальным грамадскім дасягненнем самага высокага парадку”.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння ядзернай зброі. Ядзерныя выпрабаванні. Гонка ядзерных узбраенняў.
  • Ядзернае раззбраенне і нераспаўсюджанне ядзернай зброі.
  • Спыненне ядзерных выпрабаванняў. Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.
  • Міжнародныя прававыя акты і дагаворы, накіраваныя на нераспаўсюджанне, скарачэнне і спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у сферы раззбраення і бяспекі, атамнай энергетыкі, міжнародных адносін, а таксама палітолагам, эколагам, сацыёлагам, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.

Карысныя спасылкі

Дагаворы па ядзернай зброі і іншыя дакументы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам