ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з беларускімі пісьменніцамі
Прэзентацыя выдання “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”

Свет дзікай прыроды: выратаваць і захаваць

Свет дзікай прыроды: выратаваць і захаваць
Іншыя навіны

З 2 сакавіка па 1 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) дэманструецца выстаўка “Свет дзікай прыроды: выратаваць і захаваць”, прысвечаная Сусветнаму дню дзікай прыроды.


Гэты Дзень – адно з самых маладых свят у календары ААН. Ён быў абвешчаны 20 снежня 2013 года на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (рэзалюцыя A/RES/68/205) і штогод адзначаецца 3 сакавіка. Дата была абрана не выпадкова – у гэты дзень у 1973 годзе была прынята Канвенцыя аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Дакумент іграе важную ролю ў рэгуляванні міжнароднага гандлю відамі, што знікаюць.

На працягу тысячагоддзяў народы і культуры разлічвалі на багатую прыродную разнастайнасць дзікіх раслін і жывёл у плане атрымання харчу, адзежы, лекаў і духоўнай падтрымкі. Дзікая прырода застаецца неад’емнай часткай будучыні нашай планеты дзякуючы таму, што яе практычная каштоўнасць арганічна спалучаецца з экалагічнымі, генетычнымі, сацыяльнымі, эканамічнымі, навуковымі, адукацыйнымі, культурнымі, рэкрэацыйнымі і эстэтычнымі аспектамі ўстойлівага развіцця і дабрабыту людзей.

Аднак, нягледзячы на бясспрэчнае значэнне для чалавецтва, дзікая прырода знаходзіцца пад пагрозай – некаторыя віды раслін і жывёл могуць проста знікнуць на зямлі. Адной з галоўных прычын з’яўляецца страта асяроддзя пасялення. Шмат у чым віной таму – актыўная дзейнасць чалавека, якая губіць прыродныя сістэмы і іх насельнікаў. Празмернае выкарыстанне прэснай вады, энергетычных рэсурсаў, масавая высечка лесу, сучасныя метады вядзення сельскай гаспадаркі і іншыя віды дзейнасці чалавека аказваюць разбуральнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, прыводзячы да скарачэння разнастайнасці жывёл і раслін. Кожны дзень на Зямлі знікае каля 100 відаў жывых арганізмаў. На сённяшні дзень пад пагрозай знікнення знаходзяцца больш за 7 тысяч відаў жывёл і амаль 60 тысяч відаў раслін.

Акрамя страты асяроддзя пасялення, свету дзікай прыроды ўсё больш пагражаюць такія праблемы, як незаконны гандаль відамі флоры і фаўны і браканьерства, якія няспынна ўзрастаюць, а з-за імкнення да маментальнай нажывы штогод знішчаюцца неацэнныя насельнікі дзікай прыроды.

Сусветны дзень дзікай прыроды дае магчымасць звярнуць увагу на разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры, а таксама садзейнічае павышэнню ўзроўню інфармаванасці аб рэальнай карысці, якую атрымлівае чалавек у выніку заняткаў прыродаахоўнай дзейнасцю. Акрамя таго, гэты Дзень нагадвае нам пра настойлівую неабходнасць узмацнення барацьбы супраць злачынстваў у адносінах да дзікай прыроды, што маюць сур’ёзныя эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы.

Праблема захавання свету дзікай прыроды займае важнае месца ў экалагічнай палітыцы Рэспублікі Беларусь, дзе прыняты і ўступілі ў дзеянне законы “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, “Аб раслінным свеце”, “Аб свеце жывёл”, шэраг іншых нарматыўных прававых дакументаў, закліканых забяспечыць прававую і эканамічную аснову захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзікія жывёлы, рэдкія і віды жывёл, што знікаюць.
  • Дзікарослыя расліны, рэдкія і віды раслін, што знікаюць.
  • Ахова свету жывёл і раслін.
  • Міжнародныя прававыя дакументы па абароне дзікай прыроды.
  • Чырвоныя кнігі.
  • Экалагічная этыка.
  • Развіццё і падтрыманне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў і інш.).
  • Дзікая прырода Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая біёлагам, заолагам, эколагам, спецыялістам у галіне лясной гаспадаркі, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай захавання дзікай прыроды і біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дадатковыя рэсурсы

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам