ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Другая сусветная вайна: урокі гісторыі і сучаснасць
Сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь і пасла Харватыі ў Расіі і Беларусі

Сузор’е таленту

Сузор’е таленту
Іншыя навіны

З 19 жніўня па 10 верасня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Сузор’е таленту", прысвечаная 60-годдзю Пятра Іванавіча Брыгадзіна, беларускага вучонага-гісторыка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (1999).


Навуковыя інтарэсы Пятра Іванавіча накіраваны на даследаванне гісторыі Беларусі ХIХ–ХХ стст., палітычнай гісторыі, праблем дзяржаўнага кіравання. У сваіх працах вучоны таксама шмат увагі надаваў аналізу дасягненняў, праблем і перспектыў развіцця адукацыі і культуры.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў, сістэматызаваных у тры раздзелы.

У першым раздзеле "Даследчык гісторыі Беларусі" экспануюцца асобна выдадзеныя навуковыя працы аўтара, такія як "Эсеры в Беларуси (конец ХIХ в. – февраль 1917)" (1994), "Усевалад Ігнатоўскі: палітычны дзеяч, вучоны" (1999, сааўт. І. Мацяс), "На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.)" (1999, сааўт. У. Ладысеў), "Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917–1939 гг.)" (2003, сааўт. У. Ладысеў), "Военная школа в Беларуси (ХVIII в. – первая четверть ХIХ в.)" (2004, сааўт. А. Лукашэвіч), "История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций" (2007), "Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842–1862)" (2007, сааўт. А. Лукашэвіч).

У экспазіцыі прадстаўлены шэраг калектыўных выданняў, падрыхтаваных з непасрэдным удзелам Пятра Іванавіча: "Палітычныя партыі Беларусі" (1994), "Гісторыя Беларусі" (1996, 1998, 2002), "Беларусазнаўства" (1997, 1998) і інш.

У другі раздзел "Аўтар артыкулаў, дакладаў, складальнік, навуковы рэдактар" увайшлі публікацыі П.І. Брыгадзіна ў часопісах і шматлікіх калектыўных навуковых зборніках (выданнях Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук і інш.). Тут жа шырока прадстаўлена дзейнасць П.І. Брыгадзіна як рэдактара, складальніка, навуковага рэдактара шматлікіх зборнікаў і аўтарскіх прац іншых вучоных.

Дакументы трэцяга раздзела "Таленавіты вучоны, педагог і арганізатар навукі" пазнаёмяць з біяграфіяй Пятра Іванавіча, яго навуковымі дасягненнямі і грамадскай дзейнасцю. Публікацыі калег, землякоў і сяброў пра вучонага змешчаны ў энцыклапедычных выданнях, часопісах, навуковых зборніках, такіх як "Республика Беларусь" у 7 тамах (том 2-гі, 2006), "Памяць: Іванаўскі раён" (2000), "Гістарычны факультэт [БДУ]: да 70-годдзя заснавання" (2004), "Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта" (2001) і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам