ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Шануючы законы продкаў
Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Сувязны паміж мінулым і будучым

Сувязны паміж мінулым і будучым
Іншыя навіны

З 11 чэрвеня па 27 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Сувязны паміж мінулым і будучым”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.


Імя беларускага празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча Васіля Уладзіміравіча Быкава (1924–2003) шырокавядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Аповесці “Альпійская балада”, ”Мёртвым не баліць”, “Сотнікаў”, “Абеліск”, “Дажыць да світання”, “Пайсці і не вярнуцца” паставілі пісьменніка ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы ХХ ст.

У аснове яго творчай манеры – суровая праўда адлюстравання вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры. Пісьменнік, больш вядомы як аўтар ваеннай прозы, у 1990-я гг. звярнуўся да апісання і іншых гістарычных перыядаў Беларусі.

На выстаўцы экспануецца больш за 300 дакументаў, якія знаёмяць з творчай спадчынай Васіля Быкава – прозай, публіцыстычнымі артыкуламі, мемуарамі, п’есамі. Тут прадстаўлены творы “Жураўліны крык” (1960), “Трэцяя ракета” (1962, Літаратурная прэмія імя Я. Коласа ў 1964), “Альпійская балада” (1964), “Абеліск” (1972, разам з аповесцю “Дажыць да світання”, 1973, – Дзяржаўная прэмія СССР у 1974), “Воўчая зграя” (1975, разам з аповесцю “Яго батальён”, 1975, – Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа ў 1978), “Знак бяды” (1984, Ленінская прэмія ў 1986) і іншыя, у якіх пісьменнік звяртаецца да тэмы партызанскай і падпольнай барацьбы беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Асобным раздзелам экспануюцца творы Васіля Быкава ў перакладах на рускую, украінскую, англійскую, нямецкую і іншыя мовы. Яго творы друкаваліся больш чым на 50 мовах. Тут можна пазнаёміцца з перакладамі пісьменнікам сваіх твораў на рускую мову.

Пісьменнік працаваў і ў галіне драматургіі кіно, тэатра. Па яго сцэнарыях выйшлі кінафільмы “Трэцяя ракета” (1963), “Альпійская балада” (1966), “Яго батальён” (1988) і інш. У 2012 г. па аповесці Васіля Быкава “У тумане” рэжысёрам С. Лазніцам быў пастаўлены мастацкі фільм, які на 65-м Канскім фестывалі быў адзначаны спецыяльным прызам. На выстаўцы прадстаўлены кінасцэнарыі да твораў пісьменніка.

Апошні раздзел экспазіцыі знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, зборніках крытыкі і часопісах, а таксама з кнігамі літаратурных крытыкаў С. Шапрана, Г. Бураўкіна, В. Локун, Л. Лазарава і іншымі, якія раскрываюць жыццё і творчасць таленавітага пісьменніка.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спic літаратуры

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам