ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фотагісторыя “пермскіх багоў”
«Я не самотны, я кнігу маю...»

Сусветныя рэлігіі і права

Сусветныя рэлігіі і права
Іншыя навіны

З 29 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана тэматычная выстаўка “Сусветныя рэлігіі і права”.


Найважнейшай умовай жыццядзейнасці грамадства з’яўляецца падтрыманне яго цэласнасці і стабільнасці. Рэлігія з’яўляецца той сілай, якая аб’ядноўвае людзей і валодае велізарным пацыфісцкім патэнцыялам, але разам з тым колькасць канфліктаў на рэлігійнай глебе дазваляе казаць пра тое, што рэлігія можа стаць фактарам раз’яднання людзей. Праблема міжрэлігійных і дзяржаўна-веравызнаўчых адносін мае першараднае значэнне для захавання цывілізацыйнай цэласнасці дзяржаў. У сучасным свеце ў многіх дзяржавах, што маюць розныя рэлігійныя сістэмы, рэлігіі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні ўсёй дзяржаўна-прававой сістэмы.

Беларусь – шматканфесійная дзяржава. Станаўленне спецыфічнай для нашай краіны талерантнасці і верацярпімасці можна разглядаць як гістарычна працяглы працэс. Талерантнасць як якасць духоўнай культуры беларусаў фарміравалася на працягу стагоддзяў жыцця народа ў складзе розных поліэтнічных і поліканфесійных дзяржаўных утварэнняў.

Сёння розныя аспекты свабоды сумлення і дзейнасць рэлігійных арганізацый разглядаюцца і рэгламентуюцца значным масівам нарматыўных актаў – законамі, кодэксамі, указамі прэзідэнта і г.д.

Сучаснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь імкнецца да стварэння дзейснай сістэмы, якая спрыяла б захаванню грамадскага парадку ў краіне і выкананню ўсіх канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Існуючыя праблемы ў галіне ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных аб’яднанняў патрабуюць вывучэння і вырашэння шляхам прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з развіццём грамадскіх адносін.

Экспазіцыя налічвае больш за 100 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, аспірантам, юрыстам, палітолагам, рэлігіязнаўцам, дзяржаўным служачым, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі дзяржаўна-канфесійных адносін, дзейнасцю рэлігійных арганізацый і вернікаў.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое рэгуляванне рэлігійных адносін у СССР;
  • Дынаміка развіцця дзяржаўна-канфесійных адносін у БССР і Беларусі постсавецкага перыяду;
  • Палітыка-прававое становішча Рускай праваслаўнай царквы ў сучаснай Расійскай Федэрацыі;
  • Прававыя сістэмы дзяржаўна-канфесійных адносін;
  • Рэлігійныя падставы крымінальна-прававых забарон і пакаранняў па мусульманскім праве;
  • Уплыў кананічнага (хрысціянскага) права на развіццё інстытутаў крымінальнага права;
  • Уплыў рэлігіі на інстытуты сямейнага права;
  • Іслам і правы чалавека;
  • Уплыў рэлігійных норм на развіццё галін права;
  • Узаемадзеянне права і рэлігіі.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 32.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам