ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Памяці песняра Беларусі
“Цікава пачытаць”: кніга “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”

Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне

Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 14 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Сусветныя экасістэмы: захаванне, ахова, аднаўленне”, прысвечаная Дзесяцігоддзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па аднаўленні экасістэм (2021–2030).

Гэта Дзесяцігоддзе было афіцыйна абвешчана на 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 1 сакавіка 2019 года (рэзалюцыя A/RES/73/284). Яго абвяшчэнне накіравана на актывізацыю намаганняў па маштабным аднаўленні дэградзіраваных і пашкоджаных экасістэм у якасці эфектыўнай меры барацьбы са змяненнем клімату і павышэнню харчовай бяспекі, водазабеспячэння і біяразнастайнасці.

Дэградацыя наземных і марскіх экасістэм падрывае дабрабыт 3,2 млрд чалавек і прыводзіць да эканамічных страт у памеры 10 % гадавога сусветнага валавога прадукту. Ключавыя экасістэмы, неабходныя для вытворчасці прадуктаў харчавання і вядзення сельскай гаспадаркі, руйнуюцца хуткімі тэмпамі.

На сённяшні момант каля 20 % пакрытай расліннасцю паверхні планеты дэманструе тэндэнцыю да зніжэння ўрадлівасці, звязанаму з эрозіяй, спусташэннем і забруджваннем. Да 2050 года дэградацыя і змяненне клімату могуць прывесці да зніжэння ўраджайнасці на 10 % ва ўсім свеце і да 50 % у некаторых рэгіёнах.

Абвяшчэнне Дзесяцігоддзя аднаўлення экасістэм уяўляе сабой глабальны заклік аб’яднаць палітычную падтрымку, навуковыя даследаванні і фінансавыя магчымасці, пачынаючы з невялікіх пілотных ініцыятыў і заканчваючы аднаўленнем мільёнаў гектараў.

Даследаванні паказваюць, што больш за 2 млрд гектараў абязлесеных і дэградзіраваных ландшафтаў у свеце маюць патэнцыял да аднаўлення.

Пад аднаўленнем экасістэм разумеюць вяртанне ландшафтам, азёрам і акіянам іх экалагічных функцый. Інтэнсіўнае аднаўленне знізіць уразлівасць і павысіць устойлівасць і здольнасць экасістэм адаптавацца да штодзённых пагроз і экстрэмальных з’яў.

Дзесяцігоддзе будзе спрыяць паскарэнню рэалізацыі існуючых глабальных задач па аднаўленні. Плануемыя мерапрыемствы закліканы ўнесці ўклад у Бонскі выклік па аднаўленні дэградзіраваных і абязлесеных зямель. Аднаўленне 350 млн гектараў дэградзіраваных наземных і водных экасістэм да 2030 года можа прынесці чысты прыбытак да 9 трыльёнаў долараў ЗША ў выглядзе экасістэмных паслуг і выдаліць ад 13 да 26 гігатон парніковых газаў з атмасферы. Вялікая ўвага на працягу Дзесяцігоддзя будзе нададзена і рэгіянальным намаганням па аднаўленні, такім як Ініцыятыва 20x20 у Лацінскай Амерыцы, якая накіравана на аднаўленне 20 млн гектараў дэградзіраваных зямель да 2020 года, і Ініцыятыва AFR100 па аднаўленні лясных ландшафтаў у Афрыцы, мэта якой – да 2030 года аднавіць 100 млн гектараў дэградзіраваных зямель.

На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, буклеты. Гэтыя дакументы дапамогуць прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да праблем дэградацыі наземных і марскіх экасістэм і страты біяразнастайнасці, паглыбіць разуменне пытанняў вывучэння і выкарыстання сусветных экасістэм, а таксама павысіць дасведчанасць аб экалагічнай абстаноўцы на нашай планеце.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Наземныя экасістэмы: становішча, развіццё, аднаўленне
  • Водныя экасістэмы
  • Становішча і тэндэнцыі развіцця прыродных экасістэм Беларусі
  • Біяразнастайнасць – аснова жыцця на Зямлі
  • Уплыў змяненняў клімату на сусветныя экасістэмы
  • Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя

Выстава будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, навуковым работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аднаўлення сусветных экасістэм і захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам