ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Якая яна будзе?
Да 110-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рэвекі Ісаакаўны Штыльман

Сусветны акіян: вывучэнне, асваенне, ахова і абарона

Сусветны акіян: вывучэнне, асваенне, ахова і абарона
Іншыя навіны

З 16 лютага па 15 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Сусветны акіян: вывучэнне, асваенне, ахова і абарона”, прысвечаная Дзесяцігоддзю навукі аб акіяне ў інтарэсах устойлівага развіцця (2021–2030).

Гэта Дзесяцігоддзе было афіцыйна абвешчана на 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН 5 снежня 2017 года (рэзалюцыя A/RES/72/73).

Акіян пакрывае 71 % паверхні зямнога шара – гэта самая вялікая біясфера нашай планеты, у акіяне жыве 80 % усіх жывых арганізмаў у свеце. Ён забяспечвае 50 % нашых патрэб у кіслародзе, паглынае 25 % усіх выкідаў вуглякіслага газу і ўлоўлівае 90 % дадатковай цеплавой энергіі, генераванай у выніку гэтых выкідаў. Гэта не толькі “лёгкія планеты”, але і найбуйнейшы паглынальнік вугляроду – жыццёва важны буфер у барацьбе з наступствамі змены клімату. Навуковыя даныя сведчаць аб тым, што ў выніку дзейнасці чалавека акіян сутыкаецца з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі. Яго здаровы стан і здольнасць падтрымліваць жыццё пагаршаюцца па меры росту насельніцтва і пашырэння дзейнасці чалавека.

Правядзенне Дзесяцігоддзя навук аб акіяне ў інтарэсах устойлівага развіцця (2021–2030) будзе спрыяць кансалідацыі намаганняў, накіраваных на тое, каб павярнуць назад цыкл пагаршэння “здароўя” акіяна і стварыць спрыяльныя ўмовы для яго ўстойлівага асваення. Дзесяцігоддзе будзе праходзіць пад лозунгам “Навука, якая нам неабходна для акіяна, пра які мы марым!”. Мерапрыемствы ў рамках Дзесяцігоддзя закліканы аб’яднаць навуковую супольнасць, палітычных дзеячаў, сферу бізнесу і грамадзян для выканання праграмы сумесных даследаванняў і тэхналагічных інавацый.

Генеральная асамблея ААН зацвердзіла сем мэт Дзесяцігоддзя навук аб акіяне на перыяд да 2030 года:

  • чысты акіян – крыніцы забруджвання выяўляюцца, скарачаюцца або ліквідуюцца
  • здаровы і ўстойлівы акіян – разуменне, ахова, аднаўленне марскіх экасістэм і эфектыўнае кіраванне імі
  • прадуктыўны акіян – устойлівае харчовае забеспячэнне і невычэрпная марская эканоміка
  • прагназуемы акіян – грамадства разумее змены стану акіяна і можа рэагаваць на іх
  • бяспечны акіян – жыццё людзей і крыніцы сродкаў існавання абаронены ад небяспекі, якая зыходзіць ад акіяна
  • даступны акіян – адкрыты роўны доступ да даных, інфармацыі, тэхналогій і інавацый
  • натхняльны і займальны акіян – грамадства разумее і цэніць акіян з пункту гледжання ўласнага дабрабыту і ўстойлівага развіцця

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава знаёміць з дакументамі, сярод якіх энцыклапедыі і даведнікі аб акіяне і яго насельніках, міжнародныя прававыя акты па марскім праве, матэрыялы даследаванняў, навуковыя даклады, манаграфіі, дзе пададзена інфармацыя аб вывучэнні і засваенні марскіх глыбінь, вучэбная літаратура па гісторыі і геаграфіі мораў і акіянаў. Гэтыя дакументы раскажуць аб працэсах, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне, а таксама пазнаёмяць чытача з міжнароднай сістэмай мер і правіл, накіраваных на забеспячэнне бяспекі марскога суднаходства і ахову марскога асяроддзя і яго насельнікаў. Яны дапамогуць прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да сусветнай праблемы захавання рэсурсаў Сусветнага акіяна, паглыбіць разуменне пытанняў яго вывучэння і выкарыстання, а таксама павысіць дасведчанасць аб экалагічнай абстаноўцы на нашай планеце.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў на рускай, англійскай і французскай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя дакументы.

Выстава складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Вялікі і таямнічы акіян
  • Вывучэнне і асваенне Сусветнага акіяна. Акіяналогія
  • Геаграфія, фізіка, хімія і геалогія Сусветнага акіяна
  • Марское права. Дзейнасць Міжнароднай марской арганізацыі (ІМА)
  • Сістэма “акіян – атмасфера”. Сусветны акіян і змяненне клімату. Устойлівае развіццё акіянаў і мораў

Выстава будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, навуковым работнікам, акіянолагам, маракам, біёлагам, спецыялістам у галіне марскога права, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўсім, хто цікавіцца даследаваннямі марскіх глыбінь і праблемамі акіянаў і мораў.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам