ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свята дзяцінства
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе

Сусветны акіян: праблемы вывучэння, асваення і выкарыстання рэсурсаў

Сусветны акіян: праблемы вывучэння, асваення і выкарыстання рэсурсаў
Іншыя навіны

З 7 чэрвеня па 11 ліпеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Сусветны акіян: праблемы вывучэння, асваення і выкарыстанні рэсурсаў", прысвечаная Сусветнаму дню акіянаў.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 5 снежня 2008 г. (рэзалюцыя 63/111) і штогод адзначаецца 8 чэрвеня пачынаючы з 2009 г.

Сусветны дзень акіянаў – гэта падстава ўспомніць пра тое, што Сусветны акіян з’яўляецца калыскай жыцця на нашай планеце, 70 % якой пакрыта вадой. Акіян валодае незлічонымі багаццямі і магчымасцямі. Рэсурсы акіяна – залог развіцця і наступнага існавання чалавечай цывілізацыі. Абароненасць, здаровы стан і прадуктыўнасць Сусветнага акіяна з’яўляюцца неад’емным складнікам дабрабыту людзей, эканамічнай бяспекі і ўстойлівага развіцця.

Сусветны акіян – важны аб’ект навуковых даследаванняў. Больш поўнае веданне працэсаў, якія працякаюць у акіяне, і ўменне іх прагназаваць дазволіць зняць праблему цунамі, ураганаў і засух, зрабіць свет менш залежным ад стыхіі. Пранікаючы ўсё глыбей у таямніцы акіянаў, вучоныя адкрываць усё новыя формы марской флоры і фаўны. Бяскрайнія прасторы марскіх глыбінь захоўваюць мноства сакрэтаў, і дагэтуль акіян з’яўляецца адным з самых загадкавых і малавывучаных аб’ектаў на Зямлі. Акіяны фарміруюць надвор’е і аказваюць уплыў на агульны клімат, зачароўваюць нас сваімі нязведанымі глыбінямі і дзіўнымі насельнікамі, вабяць сваёй неверагоднай сілай і неўтаймаванасцю.

Аднак каб у поўнай меры скарыстацца выгодамі, якія дораць акіяны, чалавецтва павінна ахоўваць марское асяроддзе і клапатліва распараджацца яго рэсурсамі. Захаваць акіяны і зрабіць усё для іх экалагічнага дабрабыту – адна з найважнейшых задач сучаснага грамадства.

Разнастайнасць біялагічных відаў, што насяляюць акіяны, знаходзіцца пад пагрозай, якая няўхільна нарастае. Празмерная эксплуатацыя жывых рэсурсаў мора, змяненне клімату і забруджванне акіянаў небяспечнымі для іх рэчывамі і адходамі вытворчай дзейнасці – усё гэта ўяўляе сур’ёзную пагрозу для марскога асяроддзя. У роўнай меры гэта адносіцца і да злачыннай дзейнасці, уключаючы пірацтва, якая мае сур’ёзныя наступствы для бяспекі суднаходства і мараплаўцаў.

Аховай марскога асяроддзя і прыцягненнем увагі сусветнай грамадскасці да праблем акіянаў і мораў займаецца Праграма ААН па навакольным асяроддзі, а таксама Міжнародная марская арганізацыя (ІМО). ІМО з’яўляецца спецыялізаванай установай ААН, адказнай за прыняцце мер па недапушчэнні забруджвання мора з суднаў і павышэнні бяспекі міжнароднага суднаходства. Гэтай арганізацыяй распрацавана больш за 40 канвенцый і дагавораў у галіне аховы марскога асяроддзя, уключаючы Канвенцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па марскім праве 1982 г., якую называюць “канстытуцыяй акіянаў”.

Дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, пазнаёмяць чытачоў з міжнароднай сістэмай мер і правіл, накіраваных на падтрымку бяспекі марскога суднаходства і ахову марскога асяроддзя, а таксама з дзейнасцю Міжнароднай марской арганізацыі.

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый на рускай, англійскай і французскай мовах.

Выстаўка складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Сусветны акіян: гісторыя, геаграфія, прырода;
  • Рэсурсы Сусветнага акіяна і іх засваенне;
  • Даследаванні Сусветнага акіяна. Акіяналогія;
  • Марское права. Арганізацыя бяспекі марскога суднаходства;
  • Забруджванне і ахова прыроды Сусветнага акіяна;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва па сумесным выкарыстанні мораў і акіянаў.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў па марскім праве, эколагаў, маракоў, біёлагаў, акіянолагаў, а таксама для шырокага круга чытачоў, якія цікавяцца даследаваннямі марскіх глыбінь і праблемамі акіянаў і мораў.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дэкларацыі і канвенцыі

Дадатковыя рэсурсы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам