ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Народы свету: людзі, культуры, лад жыцця
Жывапіс без межаў

Сусветная стратэгія аховы прыроды

Сусветная стратэгія аховы прыроды
Іншыя навіны

З 2 чэрвеня па 5 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Сусветная стратэгія аховы прыроды”, прысвечаная Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 27 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 16 снежня 1972 года (рэзалюцыя № A/RES/2994 (XXVII)). Пачынаючы з 1973 года, ён штогод адзначаецца 5 чэрвеня ў больш як 100 краінах свету. Дата была выбрана ў азнаменаванне пачатку работы Канферэнцыі ААН па праблемах навакольнага асяроддзя (Стакгольм, 1972 год). У гэтым жа годзе была створана Праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (ЮНЭП)– новае падраздзяленне ў сістэме ААН, якое ажыццяўляе каардынацыю аховы прыроды на міжнародным узроўні.

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя лічыцца адной з самых важных дат экалагічнага календара. Святкаванне гэтага Дня дапамагае звярнуць увагу грамадства на праблемы навакольнага асяроддзя і падкрэслівае вострую неабходнасць змены адносін чалавека да прыродных рэсурсаў.

Штогод адзін з гарадоў свету выбіраецца цэнтральным месцам правядзення асноўных міжнародных мерапрыемстваў Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, распрацоўваецца тэма, дэвіз і лагатып, якія вызначаюць змест усіх інфармацыйных матэрыялаў. Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя – 2010 прысвечаны захаванню біяразнастайнасці. Яго дэвіз – “Мноства відаў. Адна планета. Адна будучыня”. Асноўныя ўрачыстасці адбудуцца ў Руандзе.

Ахова навакольнага прыроднага асяроддзя – новая форма ва ўзаемадзеянні чалавека і прыроды, народжаная ў сучасных умовах. Яна ўяўляе сабой сістэму дзяржаўных і грамадскіх мер (тэхналагічных, эканамічных, адміністрацыйна-прававых, асветніцкіх, міжнародных), накіраваных на гарманічнае ўзаемадзеянне грамадства і прыроды, захаванне і ўзнаўленне экалагічных супольнасцей і прыродных рэсурсаў у імя сучасных і будучых пакаленняў.

Сёння становіцца відавочным той факт, што наша будучае і будучае планеты ў многім залежыць ад магчымасці рашаць найвастрэйшыя праблемы ў галіне навакольнага асяроддзя. Глабальныя вынікі парушэння асяроддзя пражывання закранулі ўсе краіны, так як экалагічныя праблемы “не прызнаюць” дзяржаўных межаў. Гэта забруджванне прыроды, прыродныя або тэхнагенныя катастрофы, збядненне біялагічнай разнастайнасці, прыродных рэсурсаў, разбурэнне ландшафтаў і многія іншыя. Экалагічныя праблемы знаходзяцца ў радзе самых важных і вызначаюць узровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі ў цэлым і нашай краіны ў прыватнасці.

Ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, захаванне экалагічнай бяспекі чалавека – неад’емныя ўмовы ўстойлівага эканамічнага і сацыяльнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзяржава імкнецца забяспечыць прававыя гарантыі такога развіцця, абарону праў чалавека на спрыяльнае для яго жыцця і здароўя навакольнае асяроддзе, вызначае прававыя, эканамічныя сродкі і метады яго аховы ў інтарэсах сучасных і будучых пакаленняў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Дзейнасць ЮНЭП;
  • Міжнародныя прававыя дакументы па ахове навакольнага асяроддзя;
  • Праблема вычарпальнасці прыродных рэсурсаў;
  • Захаванне біяразнастайнасці;
  • Праблема забруджвання атмасферы;
  • Змена клімату;
  • Забруджванне водных рэсурсаў;
  • Праблемы эрозіі і забруджвання глебы;
  • Палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Выстаўка будзе цікавай вучоным, выкладчыкам, студэнтам, спецыялістам у галіне прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя і ўсім тым, хто цікавіцца экалагічнымі праблемамі і праблемай захавання біялагічнай разнастайнасці нашай планеты.

Карысныя спасылкі

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам