ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пясняр гуманізму
Нам ёсць чым ганарыцца

Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права

Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права
Іншыя навіны

З 10 студзеня па 24 лютага ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Сусветная гандлёвая арганізацыя: эканоміка, палітыка, права”, прысвечаная 25-годдзю Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) – гэта міжнародная эканамічная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі шматбаковага рэгулявання гандлю таварамі, паслугамі і інтэлектуальнай уласнасцю. СГА з’яўляецца правапераемніцай Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі (ГАТТ), якое дзейнічала з 1947 года.

Арганізацыя была створана 1 студзеня 1995 года з мэтай лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгулявання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-членаў. Гэтыя адносіны рэгулююцца на аснове пакета Пагадненняў Уругвайскага раўнда шматбаковых гандлёвых перамоў (1986–1994). Абмеркаванні праблем і прыняцце рашэнняў па глабальных праблемах развіцця сусветнага гандлю праходзяць у рамках шматбаковых гандлёвых перамоў (раўнды). На сённяшні момант праведзена 8 раўндаў такіх перамоў, уключаючы Уругвайскі, а ў 2001 годзе стартаваў дзявяты ў Досе (Катар).

Усе члены СГА прымаюць абавязацельствы па выкананні асноўных пагадненняў і юрыдычных дакументаў, аб’яднаных тэрмінам “Шматбаковыя гандлёвыя пагадненні” (ШГП). З прававога пункту гледжання сістэма СГА ўяўляе сабой шматбаковы кантракт (пакет пагадненняў), нормамі і правіламі якога рэгулюецца прыкладна 97 % усяго сусветнага гандлю таварамі і паслугамі.

Найважнейшыя функцыі – СГА з’яўляюцца: кантроль за выкананнем пагадненняў і дамоўленасцей пакета дакументаў Уругвайскага раўнда, правядзенне шматбаковых гандлёвых перамоў паміж зацікаўленымі краінамі-членамі, вырашэнне гандлёвых спрэчак, маніторынг нацыянальнай гандлёвай палітыкі краін-членаў, тэхнічнае садзейнічанне дзяржавам, якія развіваюцца, у рамках кампетэнцыі СГА, супрацоўніцтва з міжнароднымі спецыялізаванымі арганізацыямі.

Вышэйшы кіруючы орган СГА – Канферэнцыя міністраў – склікаецца не радзей за адзін раз на два гады, як правіла, на ўзроўні міністраў гандлю або замежных спраў. Канферэнцыя абірае кіраўніка СГА і валодае паўнамоцтвамі прымаць рашэнні па найбольш прынцыповых пытаннях, напрыклад, што тычацца новых раўндаў шматбаковых перамоў.

Бягучае кіраванне арганізацыяй і назіранне за выкананнем прынятых пагадненняў ажыццяўляе Генеральны савет. У яго функцыі таксама ўваходзіць вырашэнне гандлёвых спрэчак паміж краінамі – удзельніцамі СГА і маніторынг іх гандлёвай палітыкі. Генеральны савет кантралюе дзейнасць Савета па гандлі таварамі, Савета па гандлі паслугамі, Савета па інтэлектуальнай уласнасці. Членамі Генеральнага савета з’яўляюцца паслы або кіраўнікі прадстаўніцтваў краін – членаў СГА. Выканаўчы орган арганізацыі – Сакратарыят СГА.

Штаб-кватэра СГА размешчана ў Жэневе (Швейцарыя). Кіраўнік СГА (генеральны дырэктар) – Раберту Карвалью ды Азеведу, у штаце арганізацыі каля 600 чалавек.

Членамі СГА, па даных на ліпень 2016 года, з’яўляюцца 164 дзяржавы. Статус назіральнікаў маюць 23 дзяржавы і больш за 60 міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, МВФ і Сусветны банк. Пераважная большасць краін-назіральніц, у тым ліку і Рэспубліка Беларусь, знаходзіцца на розных стадыях далучэння да СГА.

На выстаўцы прадстаўлена каля 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Гісторыя стварэння СГА, яе асноўныя мэты, задачы і прынцыпы функцыянавання
  • Рэгуляванне сусветнага гандлю ў рамках шматбаковых пагадненняў і правіл СГА
  • Замежны вопыт уступлення ў СГА
  • Рэспубліка Беларусь на шляху ў СГА

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне сусветнай эканомікі, знешнегандлёвай дзейнасці, фінансава-крэдытных адносін, кіраўнікоў і работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых работнікаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі сусветнай эканомікі і міжнароднага гандлю.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам