ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Класік венгерскай музыкі
Stanisław Lem. Solaris

Сусвет Станіслава Лема

Сусвет Станіслава Лема
Іншыя навіны

З 11 кастрычніка 2011 г. да 11 студзеня 2012 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) дэманструецца выстаўка кніжнай калекцыі лемолага Віктара Язневіча, прысвечаная 90-годдзю Станіслава Лема.


Станіслаў Лем – сусветная з’ява ў літаратуры ХХ стагоддзя. Бліскучы і самабытны польскі пісьменнік-фантаст, драматург, крытык, літаратуразнавец і філосаф, схільны да дакладнага матэматычнага мыслення, часта звяртаўся ў сваёй творчасці да філасофскага гратэску, сатыры, пародыі. Творы Лема маюць шырокі дыяпазон: ад класічнай навуковай фантастыкі да рэцэнзій на кнігі, яшчэ не напісаныя, яны насычаны інтэлектуальным гумарам, гульнёй слоў, разнастайнымі алюзіямі.

На дадзены момант калекцыя Віктара Язневіча налічае больш за 700 кніг з творамі Станіслава Лема і працамі, прысвечанымі жыццю і творчасці пісьменніка на 27 мовах, выдадзеных у 35 краінах, а таксама артыкулы, інтэрв’ю, копіі пісьмаў, фатаграфіі Станіслава Лема і іншыя матэрыялы.

На выстаўцы "Сусвет Станіслава Лема" прадстаўлена практычна ўся калекцыя лемолага: больш за 600 выданняў на 27 мовах. Шматлікія беларускія чытачы ўпершыню ўбачаць пасмяротны Збор твораў С. Лема (2007–2010, Варшава) на польскай мове. У афармленні вокладкі кожнага тома выкарыстаны адзін з малюнкаў Лема, які "ў чыстым выглядзе" паўтараецца на апошніх старонках кнігі.

Экспазіцыя дае ўнікальную магчымасць праз параўнанне мастацкага афармлення кніг Станіслава Лема, выдадзеных у розных краінах, убачыць успрыманне лемаўскіх твораў рознымі народамі: немцамі і іспанцамі, грэкамі і італьянцамі, нарвежцамі і французамі і г. д., а таксама, часткова, ацаніць кніжную культуру замежжа.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам