ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Разам супраць СНІДу
Разам супраць СНІДу

Сусвет Эдуарда Арцем'ева

Сусвет Эдуарда Арцем'ева
Іншыя навіны

З 23 лістапада па 29 снежня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Сусвет Эдуарда Арцем'ева”, прысвечаная 80-годдзю рускага кампазітара, народнага артыста Расіі Эдуарда Мікалаевіча Арцем'ева.


Адны лічаць Эдуарда Арцем’ева кампазітарам, які піша музыку для кіно. Многія з гэтых карцін, а іх больш за 150, былі ўдастоены прэстыжных узнагарод кінафестываляў Масквы, Венецыі, Кан, Берліна. Другія ставяць аўтара ў шэраг занавальнікаў электроннай музыкі, тых, хто паклаў пачатак новаму музыкальнаму руху XX стагоддзя. Яго эксперыменты і адкрыцці ажыццяўляліся на глебе электроннага сінтэзу. Яго опусы пашыралі межы часу, прасторы і музычнага мастацтва.

Акрамя стварэння саўндтрэкаў да фільмаў, электронных кампазіцый, якія ўславілі яго імя ў музычным свеце, у творчасці Арцем’ева прадстаўлены і цалкам традыцыйныя акадэмічныя жанры – опера, кантаты, сімфанічныя, інструментальныя, вакальныя творы, а таксама музыка да спектакляў.

На выстаўцы можна азнаёміцца з нотнымі выданнямі твораў аўтара, сярод якіх “Пастаральная санаціна”, “Лара-вальс”, “Галантныя сцэны” і інш. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены аўдыядакументы – не толькі кампакт-дыскі, але і вінілавыя “Тепло земли”, “Ода доброму вестнику”, “Картины-настроения”.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць праслухаць мелодыі з кінастужак “Нявольніца кахання”, “Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх”, “Сталкер”, а таксама творы кампазітара ў выкананні Валерыя Абадзінскага, Ларысы Долінай, Валерыя Лявонцьева (напрыклад, “Палёт на дэльтаплане”), Раксаны Бабаян і іншых выканаўцаў.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы пра творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам