ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Творчыя заняткі “Пунсовыя ветразі”
Прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Жалейкі”

Сугучча фарбаў

Сугучча фарбаў
Іншыя навіны

З 19 лютага па 11 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сугучча фарбаў”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Іосіфа Уладзіміравіча Скурко (1938–1989).


Матэрыялы разгорнутай экспазіцыі расказваюць пра літаратурную спадчыну і адлюстроўваюць творчы партрэт таленавітага беларускага паэта, кінадраматурга і перакладчыка.

Творы І. Скурко напісаны ў розных жанрах, але найбольшае месца займаюць лірычныя. Яго паэзія прасякнута грамадзянскім пафасам, любоўю да роднага краю. Яе вылучае мілагучнасць і меладычнасць. Менавіта таму, многія вершы паэта пакладзены на музыку сучаснымі беларускімі кампазітарамі У. Буднікам, І. Лучанком, К. Цесаковым, Р. Буцвілоўскім і сталі добра вядомымі песнямі – “Святло тваіх вачэй”, “Бацькоўскі парог”, “Верасы”, “Свіцязянка”, “Ластаўка “ і інш.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць кнігі “Бацькоўскі парог” (1973) і “Весніцы” (1990), якія сведчаць пра шчодры талент паэта. Асобна прадстаўлены шматлікія публікацыі яго твораў у часопісах і калектыўных зборніках, аб’яднаныя ў раздзеле “Невычэрпнае багацце”.

Іосіф Уладзіміравіч плённа працаваў у галіне перакладу з польскай, рускай і ўкраінскай моў. На беларускую мову ім былі перакладзены асобныя творы В. Бокава, Б. Кежуна, А. Твардоўскага, М. Нагнібеды і інш. З плёнам яго перакладчыцкай дзейнасці знаёміць раздзел “З адзнакаю лірычнасці”.

Энцыклапедычныя выданні і публікацыі, змешчаныя ў раздзеле “Майстар паэтычнага слова”, больш падрабязна апавядаюць пра жыццёвы і творчы лёс паэта.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам