ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рагачоў літаратурны
Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства

Сучасныя бібліятэчныя тэхналогіі

Сучасныя бібліятэчныя тэхналогіі
Іншыя навіны

З 13 верасня па 7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) працуе тэматычная выстаўка “Сучасныя бібліятэчныя тэхналогіі”, прымеркаваная да Дня бібліятэк (15 верасня).


На працягу стагоддзяў роля і абавязкі бібліятэк заставаліся непахіснымі. Бібліятэкі былі выключнымі банкамі для захавання ведаў і інфармацыі. Намагаючыся не адставаць ад часу, яны ўдасканальваюцца ў абслугоўванні чытачоў і выкарыстоўваюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія не толькі ствараюць умовы для канкурэнцыі паміж бібліятэкамі свету і Сусветнай павуцінай, але і прадстаўляюць новыя магчымасці для бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці.

Паказаць месца і палажэнне бібліятэк у новым інфармацыйным асяроддзі дапаможа тэматычная кніжная выстаўка “Сучасныя бібліятэчныя тэхналогіі”, на якой прадстаўлена літаратура аб навейшых сусветных інфармацыйных распрацоўках, якія прымяняюцца ў бібліятэчнай дзейнасці, айчынным і замежным вопыце ўваходжання бібліятэк у лічбавую эру. На выстаўцы прадстаўлена каля 150 дакументаў апошніх гадоў выдання на рускай, беларускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Экспазіцыя складаецца з дзесяці раздзелаў: “Бібліятэка ў інфармацыйным грамадстве”, “З мінулага ў будучыню…”, “WEB-тэхналогіі ў бібліятэчнай справе”, “Лічбавыя бібліятэкі”, “Інфармацыйнае абслугоўванне”, “Камплектаванне бібліятэчнага фонду і каталагізацыя”, “Бібліятэкі і адукацыя”, “Бібліятэчная прафесія”, “Замежны вопыт у бібліятэчнай справе”, “Місія бібліятэк”. У кнігах раскрываецца месца і роля бібліятэк ў інфармацыйным грамадстве, паказваецца гісторыя іх стварэння і развіцця, распавядаецца пра выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у бібліятэчнай справе, лічбавыя бібліятэкі і алічбоўку бібліятэчных фондаў, інавацыі ў інфармацыйным абслугоўванні карыстальнікаў і бібліятэчных працэсах, замежныя бібліятэкі і іх вопыт.

Матэрыялы экспазіцыі, несумненна, выклікаюць зацікаўленасць спецыялістаў і будуць карыснымі прадстаўнікам розных кірункаў бібліятэчнай дзейнасці, якія імкнуцца да перманентнай кампетэнтнасці і прафесійнай запатрабаванасці.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 29 80, 293 28 86.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам