ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Шарж на класіка
Бібліятэка дапамагае працаваць аддалена

Сучасным дзецям на музычнай планеце

Сучасным дзецям на музычнай планеце
Іншыя навіны

З 2 красавіка па 6 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Сучасным дзецям на музычнай планеце”.

Музыка вакол нас заўжды: раніцай, удзень, увечары, у свята ці ў час адпачынку. Яна гучыць або проста існуе ў нашых думках, у нашым сэрцы. А музыка для дзяцей выконвае яшчэ і адну з самых важных роляў – увядзенне дзіцяці ў свет мастацтва, выхаванне музычнага густу, развіццё фантазіі і творчых задаткаў, падтрыманне пазітыўнага эмацыянальнага настрою і, што не менш значна, добрага здароўя. Дапамагчы яшчэ зусім маленькаму чалавечку увайсці ў свет музыкі – місія складаная, але важная! Таму кампазітары і аўтары заўжды падыходзяць да стварэння музыкі для дзяцей і ўкладання зборнікаў максімальна адказна.

У экспазіцыі прадстаўленыя новыя і цікавыя выданні дзіцячых музычных твораў беларускіх аўтараў. Гэта і зборнікі песень “День рождения снежинки” А. Кароткінай, “Песенки-чудесенки” А. Караленкі, “Маленькие да удаленькие” Л. Кузьмічовай, “Спяваем разам” А. Атрашкевіч і В. Жуковіча, “Песня – это птица”, “Где калина цвела” А. Елісеенкава… Для дашкольнага ўзросту – самага ўдзячнага перыяду для развіцця музыкальнасці – нотныя зборнікі песень “Вясёлы карагод” А. Чыркуна, “Хрустальный колокольчик” А. Асеевай, “Катится по небу солнышко”, “Первые песенки для детей”, “Сколько музыки вокруг” Я. Жабко і іншыя.

Выстаўка таксама знаёміць з нотнымі зборнікамі фартэпіяннай музыкі для дзяцей, твораў для баяна і акардэона, духавых і народных інструментаў, харавой музыкі.

Дапаўняюць экспазіцыю шматлікія аўдыядакументы: музыка для дзяцей і музыка, выкананая дзецьмі і дзіцячымі калектывамі. Не пакінуць абыякавымі “Сабака Чапа: дзіцячыя песні Генадзя Шэмета”, “Дзіцячы альбом”, “Выше неба” Э. Лашук, “Азбука для маленькіх”, “Вербочки” дзіцячага ансамбля “Тимпан” і многія іншыя.

Парадуе наведвальнікаў выстаўкі і музычнае афармленне літаратурных твораў для дзяцей. Асобна прадстаўленыя аўдыякнігі “Пакатун і Паляжун” Б. Шэр, “Пэтсан і Фіндус” С. Нурдквіста, серыя “Беларускія народныя казкі” і іншыя.

Агулам экспазіцыя налічвае больш за 80 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам