ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
III Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Блог прафесійнага чытача: пра рубрыку

Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка

Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі паведамляе, што 15 верасня 2003 г. з нагоды Дня бібліятэк адбудзецца ўрачыстае адкрыццё тэматычнай кніжнай выстаўкі "Сучасная бібліятэчная справа: тэорыя і практыка".


На выстаўцы прадстаўлена звыш 300 экзэмпляраў літаратуры з фондаў бібліятэкі, выдадзенай за апошнія 3 гады. Гэта даведнікі, вучэбныя дапаможнікі, матэрыялы навуковых канферэнцый, метадычныя парады, часопісы і іншыя выданні.
    Выстаўка ўключае прафесійную літаратуру больш чым на 10-ці мовах свету: беларускай, рускай, англійскай, балгарскай, венгерскай, літоўскай, латышскай, нямецкай, польскай, французскай, чэшскай.
    Кніжная экспазіцыя складаецца з 15-ці раздзелаў і ахоплівае самыя разнастайныя аспекты бібліятэчнай справы. Гэта агульныя пытанні сучаснай бібліятэчнай справы, бібліятэказнаўства і бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства і гісторыя кнігі, бібліятэчныя фонды, апрацоўка і каталагізацыя, бібліятэчна-бібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне, сацыяльна-псіхалагічныя праблемы бібліятэчнай справы, бібліятэчная прафесія і падрыхтоўка кадраў, кіраванне і эканоміка бібліятэчнай справы, стандартызацыя ў бібліятэчна-інфармацыйнай сферы, методыка бібліятэчнай справы, дзіцячыя і школьныя бібліятэкі, спецыяльныя бібліятэкі, сацыялагічныя даследаванні ў бібліятэках, бібліятэчная рэклама.
    Асобным раздзелам прадстаўлена каля 100 назваў прафесійных перыядычных выданняў, 60 з якіх - на замежных мовах.
    Выстаўка разлічана на спецыялістаў-практыкаў, навукоўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў бібліятэчных спецыялізацый.
    Адкрыццё выстаўкі адбудзецца ў лекцыйнай зале галоўнага корпуса Нацыянальнай бібіятэкі Беларусі па адрасу: вул. Чырвонаармейская, 9.
    З 16 верасня па 1 кастрычніка выстаўка будзе экспанавацца на другім паверсе галоўнага корпуса.
Даведкі па тэлефоне: 226-18-40

Навіны

Беларускі бэстселер 1920-х: аповесць Міхася Зарэцкага “Голы звер”

28 Май 2020

Міхась Зарэцкі, паводле ягоных уласных успамінаў,распачаў свае літаратурныя спробы пасля яркага ўражання ад незвычайнага сну. Надалей, атрымліваючы ўсё болей і болей жыццёвага ды пісьменніцкага досведу, ён адтачыў сваё майстэрства на кароткай прозе. І аповесць “Голы звер” (1926) стала як бы лагічным працягам творчага і асобаснага сталення пісьменніка.

Блог прафесійнага чытача

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця

26 Май 2020

26 мая аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў праведзены вэбінар для абласных бібліятэк на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”.

Бібліятэка анлайн

І зноў пра Вялікую Айчынную вайну: дакументы, артыкулы, успаміны пра ваенныя падзеі і абаронцаў – у інфармацыйным рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”

26 Май 2020

Аддаючы даніну памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і загінулым, віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць карыстальнікаў з краязнаўчымі рэсурсамі публічных бібліятэк, прысвечанымі гэтай тэме. На гэты раз прадстаўляем “Дзяржыншчыну гераічную” – электронны рэсурс Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Бібліятэка анлайн

111