ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пабачыў свет першы том Збору твораў Я. Янішчыц
Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў – удзельніц СНД

Статут ВКЛ 1566 года – новы этап у развіцці беларускага права

Статут ВКЛ 1566 года – новы этап у развіцці беларускага права
Іншыя навіны

З 31 кастрычніка па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта выстаўка “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года – новы этап у развіцці беларускага права”, прысвечаная 450-годдзю помніка юрыдычнай думкі.


На віленскім сейме 1551 г. вялікі князь Жыгімонт ІІ Аўгуст абавязаў стварыць для выпраўлення Статута камісію з дзесяці чалавек. Узначаліў камісію Мікалай Радзівіл Чорны. Праца над другім Статутам доўжылася прыкладна дзесяць гадоў, перш чым у 1561 г. яго праект быў прадстаўлены на разгляд сейма. Спрэчкі па асобных артыкулах затрымалі ўводзіны яго ў дзеянне да 1 сакавіка 1566 г.

Прыняты дакумент аказаўся большым па аб’ёме, чым Статут 1529 г., лепшым па сістэматызацыі матэрыялаў і ўзроўні кадыфікацыйнай тэхнікі. Статут меў 14 раздзелаў, 367 артыкулаў, якія змяшчалі нормы ўсіх галін права: канстытуцыйнага, грамадскага, шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. У якасці дадаткаў былі ўключаны прынятыя сеймам раней Агульназемскія прывілеі 1563, 1564 і 1565 гг.

Статут адлюстраваў грамадска-палітычныя змены, якія адбыліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1530–1560-я гг., замацаваў новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, новую сістэму судоў і прынцып адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і ў стаўленні да ўсіх падданых, прыярытэт пісанага закона і дзяржаўны суверэнітэт. Вялікае значэнне мелі нормы, якія абмяжоўвалі ўладу вялікага князя і рэгулявалі парадак прыняцця новых законаў.

Разуменне высокай якасці прававой работы па стварэнні Статута было і ў яго аўтараў. Так Мікалай Чорны Радзівіл, выступаючы на польскім Сейме 1563–1564 гг., сказаў, што Вялікае Княства Літоўскае прыступае да уніі (з Польшчай) “са сваёй дзяржавай, якая выдатна кіруецца”.

Статут быў напісаны на беларускай мове (вядома каля 60 спісаў), перакладзены на лацінскую, польскую і іншыя мовы. Упершыню надрукаваны кірыліцай у 1855 г. у маскоўскім часопісе “Временник Императорского Московского общества истории и древностей Российских”. З прыняццем Статуту 1566 г. кадыфікацыя і сістэматызацыя заканадаўства ВКЛ у значнай ступені вызначыла падобную работу ў іншых дзяржавах. Статут дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы з 1566-га па 1588 г., а на Правабярэжнай Украіне – да XVIII ст.

Выстаўка рэкамендуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных і гістарычных факультэтаў – усім, хто цікавіцца гісторыяй дзяржавы і права.

Экспазіцыя налічвае звыш 50 дакументаў: кніг, брашур, перыядычных выданняў, электронных аптычных дыскаў. Змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Значэнне статутаў Вялікага Княства Літоўскага ў пераемным развіцці права.
  • Вывучэнне Статута ВКЛ 1566 г. у гісторыка-юрыдычнай літаратуры.
  • Канстытуцыйныя нормы другога Статута Вялікага Княства Літоўскага.
  • Эвалюцыя судаўладкавання ў статутах Вялікага Княства Літоўскага.
  • Станаўленне крымінальнага права Беларусі ў XVI ст.
  • Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і сямейнага права Беларусі ў Статуце 1566 г.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі:
Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. [вытрымкі]

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам