ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі Амурскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Хмара

Сталасць даследчыцкай думкі

Сталасць даследчыцкай думкі
Іншыя навіны

З 19 ліпеня па 15 жніўня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Сталасць даследчыцкай думкі”, прысвечаная 75-годдзю Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага.


Літаратуразнавец, крытык, тэкстолаг, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) В. А. Чамярыцкі даследуе пісьмовую спадчыну Беларусі ад часоў полацкай князёўны Рагнеды і аж да ХVIII ст. Яго стыль вызначаецца дакладнасцю аргументацыі, пераканаўчасцю вывадаў, прастатой і выразнасцю, сцісласцю і важкасцю выкладу. Ён унёс значны ўклад у вывучэнне беларускага летапісання.

У першым раздзеле выстаўкі “Зачараваны беларускім летапісаннем” прадстаўлены асноўныя працы літаратуразнаўца: манаграфія “Беларускія летапісы як помнікі літаратуры” (1969), кніга “Францыск Скарына” (у сааўтарстве з Г. Галенчанкам і В. Шматавым), якая выдадзена на французскай і англійскай мовах (1979, 1980), а таксама праца “Беларускі тытан эпохі Адраджэння” (1990), прысвечаная 500-годдзю з дня нараджэння Францыска Скарыны. Вячаслаў Чамярыцкі – адзін з аўтараў калектыўных прац “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (1968, т. 1), “История белорусской дооктябрьской литературы” (1977), “История всемирной литературы” (1985, т. 3; 1987, т. 4), падручніка для ВНУ “Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд” (1985, 1996), “Анталогія даўняй беларускай літаратуры” (2003, 2005) і інш.

Значнае месца ў творчасці пісьменніка займае перакладчыцкая дзейнасць. Ён выступае як папулярызатар пісьмовай спадчыны беларускага народа і перакладчык твораў старажытнай літаратуры на сучасную беларускую мову. У раздзеле выстаўкі “Майстэрства перакладчыка, рэдактара, рэцэнзента” дэманструюцца яго шматлікія пераклады са старажытнарускай і старабеларускай моў. Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі прымаў актыўны ўдзел у выданні “Поўнага збору рускіх летапісаў” (т. 32,35). З’яўляецца складальнікам зборнікаў “Слова пра паход Ігаравы” (1986), “Сведкі беларускай мінуўшчыны” (1996), навуковым рэдактарам і аўтарам прадмовы да выдання “Беларускія летапісы і хронікі” (1997).

Раздзел “Дарога жыцця і творчасці” знаёміць з публікацыямі пра творчы шлях пісьменніка, змешчанымі ў энцыклапедыях, зборніках і часопісах.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі Вячаслава Антонавіча.

Экспазіцыя змяшчае каля 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам