ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
ІІ этап рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”
Пра выставу да 160-годдзя майстра “тонкай лірыкі пейзажу” – у эфіры Беларусь 1

Спяшайцеся рабіць дабро!

Спяшайцеся рабіць дабро!
Іншыя навіны

З 2 верасня па 4 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Спяшайцеся рабіць дабро!”, прысвечаная Міжнароднаму дню дабрачыннасці.

Гэты Дзень быў абвешчаны на 67 сесіі Генеральнай асамблеі ААН 17 снежня 2012 года (рэзалюцыі 67/105) і штогод адзначаецца 5 верасня.

У рэзалюцыі Генеральная асамблея выказала глыбокую заклапочанасць тым, што і сёння ў сучасным тэхналагічным свеце, які ўвесь час развіваецца, галеча як вынік сацыяльных, эканамічных і тэхнагенных катастроф па-ранейшаму захоўваецца ва ўсіх краінах, незалежна ад узроўню іх эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця. Асамблея прапанавала ўсім арганізацыям сістэмы ААН, міжнародным, рэгіянальным і няўрадавым арганізацыям усяляк заахвочваць і развіваць дабрачыннасць і заклікала ўсіх людзей, незалежна ад узросту і полу, даць выхад імкненню сэрца, якое жыве ў душы кожнага чалавека, да бескарыслівага дзеяння.

Дабрачыннасць, таксама як добраахвотніцтва і філантропія, адна з важных патрэб чалавецтва. Яна яднае людзей і садзейнічае стварэнню інклюзіўнага і больш устойлівага грамадства, дапамагае пераадолець наступствы цяжкіх гуманітарных крызісаў, дапаўняе дзейнасць дзяржавы ў сферы аховы здароўя, адукацыі, жыллёвага будаўніцтва і абароны насельніцтва. Дабрачыннасць спрыяе развіццю дыялогу паміж людзьмі розных культур, рэлігій і цывілізацый. Яна таксама спрыяе абароне прадстаўнікоў найбольш уразлівых і абяздоленых слаёў насельніцтва, прымушае голас розуму і міласэрнасці мацней гучаць ва ўмовах канфліктаў.

З ініцыятывай установы міжнароднага дня дабрачыннасці выступіў урад Венгрыі, а дата правядзення прымеркавана да гадавіны смерці маці Тэрэзы Калькуцкай (1910–1997). Вядомая місіянерка і каталіцкая манашка, яна на працягу паўстагоддзя служыла бедным, хворым і сіротам, займаючыся дабрачыннай дзейнасцю спачатку ў Індыі, а затым і ў іншых краінах. За сваю высакародную працу маці Тэрэза атрымала прызнанне ў свеце, а ў 1979 годзе стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру “За дзейнасць у дапамогу пакутнаму чалавеку”.

Прапанаваная чытачам выстава налічвае каля 60 дакументаў. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, дакументы міжнародных арганізацый, брашуры і буклеты на рускай і англійскай мовах.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя развіцця дабрачыннасці ў свеце
  • Сучасныя тэндэнцыі дабрачыннасці: праблемы і перспектывы
  • Дабрачыннасць у Беларусі
  • Дзяржаўная палітыка, бізнес і дабрачыннасць
  • Дзейнасць міжнародных і рэгіянальных дабрачынных фондаў і арганізацый
  • Рэлігійныя абшчыны свету і дабрачынная дзейнасць

Выстаўка будзе цікавая навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, навучэнцам ВНУ, кіраўнікам і спецыялістам органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі дабрачыннасці.

Карысныя спасылкі


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам