ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Збіральнік моўных самацветаў
Выстаўка эстампа Уладзіміра Правідохіна

Споведзь шчырага сэрца

Споведзь шчырага сэрца
Іншыя навіны

З 8 кастрычніка па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Споведзь шчырага сэрца”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка Зіновія Кірылавіча Прыгодзіча.


Матэрыялы выстаўкі падрабязна распавядаюць пра творчы і жыццёвы шлях юбіляра. Першы раздзел экспазіцыі мае назву “Дарога па роднай зямлі”, і гэта невыпадкова, таму што сваімі творамі таленавіты пісьменнік расказвае чытачу пра свой шлях, свае думкі, пра тое, што цікавіць і хвалюе. На выставачных паліцах прадстаўлены кнігі вершаў, апавяданняў, нарысаў, крытычных артыкулаў пра беларускую літаратуру. Сярод іх – першая кніжка аўтара “Добры дзень, сад!” (1974), аповесць “Журавы на Далёкай пойме” (1984), аўтарскія зборнікі “Журба мая светлая” (2002), “Родник у лесных берез” (2011) і інш.

У ліку экспанатаў – кніга З. Прыгодзіча “Постаці: З цэлым народам гутарку весці…” (2011), якая змяшчае 10 творчых партрэтаў знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Чытач знойдзе ў кнізе шэраг малавядомых фактаў з іх біяграфій, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, адкрые для сябе нямала новага і нечаканага.

Працягваюць экспазіцыю творы пісьменніка, выдадзеныя ў калектыўных зборніках і перыядычным друку.

Завяршае выстаўку раздзел “Прыпыніцца, азірнуцца…”, у якім сабраны матэрыялы пра юбіляра. Яны прадстаўлены ў энцыклапедыях, даведачных выданнях, зборніках “Літаратурная карта Берасцейшчыны” (2008), “На ладонях Припяти и Пины” (2004), у шматлікіх часопісах.

Усяго на выстаўцы экспануецца больш за 70 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам