ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Край, асвечаны бусламі"
Новая паслуга ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Спорт: людзі і рэкорды

Спорт: людзі і рэкорды
Іншыя навіны

З 2 мая па 30 чэрвеня 2009 года ў зале перыядычных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Спорт: людзі і рэкорды”.


Найбуйнейшымі спартыўнымі спаборніцтвамі з часоў антычнасці і да нашых дзён з’яўляюцца Алімпійскія гульні – адзін з самых папулярных рухаў у свеце, які займае важнае месца ў жыцці маладога пакалення планеты. Вялікае іх значэнне ў справе ўмацавання супрацоўніцтва, прагрэсу, міру і дэмакратыі.

Для нас, беларусаў, XXIX Алімпіяда ў Пекіне назаўсёды застанецца асаблівай: ніколі раней нашы спартсмены не паднімаліся на самую высокую ступень п’едэстала гонару чатыры разы.

Падвядзенню вынікаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне прысвечаны шматлікія публікацыі ў прэсе. Прадстаўленая на выстаўцы падборка матэрыялаў з перыядычных выданняў знаёміць наведвальнікаў з некаторымі з іх. Гэта публікацыі «За наших олимпийцев не стыдно», «Ориентир – Лондон-2012» (Спортивная панорама. 2008. № 99, 106), «Час выбраў іх» (Беларусь. 2008. № 9), «Олимпийский экспресс уже на пути в Лондон» (Беларуская думка. 2008. № 9) і многія іншыя.

Шэраг матэрыялаў экспазіцыі раскажа пра цікавыя спартыўныя падзеі, якія адбудуцца ў новым сезоне. У іх ліку артыкул С. Канашыца “Дыстанцыя даўжынёю ў год”, што прадстаўляе каляндар найважнейшых спраборніцтваў 2009 г., у якіх прымуць удзел беларускія спартсмены (Беларусь. 2009. № 1).

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 35 публікацый розных аўтараў з беларускіх і расійскіх перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: 293-25-87.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам