ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка Мiхаiла Барздыкi
Семінар-дыялог бібліятэк – удзельніц кансорцыума LibКАРД

Спорт і права

Спорт і права
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 30 чэрвеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана тэматычная выстаўка “Спорт і права”, падрыхтаваная да чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.


Спорт на сённяшні дзень – масавая з'ява, папулярнае відовішча, залог росквіту нацыі. Таму ў шматлікіх краінах спартыўная дзейнасць з'яўляецца састаўной часткай палітыкі, стратэгіі развіцця нацыі. Вядзенне здаровага ладу жыцця, павышэнне яго працягласці ў развітых дзяржавах за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў абумоўлена ўвагай да спорту, фізічнай культуры. У пачатку ХХІ стагоддзя спорт становіцца і вельмі прыбытковым бізнесам. Сучасны спорт развіваецца ў своеасаблівым трохкутніку “дзяржава – бізнес – спорт”. З дзяржаўнага пункта гледжання, спорт сёння – гэта найважнейшы элемент палітыкі, надзейны і эфектыўны інструмент ідэалогіі.

Асноўным нарматыўна-прававым актам, які рэгламентуе спартыўную галіну ў Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 г. № 2445-ХII “Аб фізічнай культуры і спорце”. Ён вызначае найбольш важныя пытанні арганізацыі спартыўнай дзейнасці, акрэслівае дзяржаўную палітыку ў сферы фізічнай культуры і спорту, вылучае паўнамоцтвы Нацыянальнага алімпійскага камітэта і федэрацый па відах спорту.

Заканадаўцамі Рэспублікі Беларусь прыняты шэраг актаў, якія сцвярджаюць парадак спансіравання спорту, прысваення ўзнагарод і іншых заахвочванняў за дасягненні выдатных вынікаў у спорце, узвядзенне спартыўных будынкаў і комплексаў і інш. На сённяшні дзень распрацаваны праект Спартыўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які ўключае больш за 150 артыкулаў. Яго прыняцце будзе спрыяць забеспячэнню сістэмнага і лагічна паслядоўнага прававога рэгулявання адносін у сферы спорту і фізічнай культуры.

Міжнародныя спартыўныя прававыя адносіны з'яўляюцца прадметам вывучэння галіны, якая фарміруецца, – спартыўнага права і асобна міжнароднага спартыўнага права. З развіццём спорту ўвага да гэтых праваадносін, іх нарматыўнага рэгулявання і развіцця будзе ўзрастаць.

Экспазіцыя налічвае каля 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае спартыўнае права.
  • Спартыўнае права: паняцце, тэрміны і перспектывы.
  • Прававое рэгуляванне асобных відаў спорту.
  • Працоўныя і грамадзянска-прававыя адносіны ў спорце.
  • Прававое рэгуляванне барацьбы з допінгам у спорце.
  • Злачыннасць у спорце.

Рэкамендуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных і спартыўных ВНУ, а таксама ўсім, хто цікавіцца спортам.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам