ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Плывец па рацэ гісторыі
Лепшы падарунак – экскурсія

Служэнне мастацтву

Служэнне мастацтву
Іншыя навіны

З 15 студзеня па 26 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Служэнне мастацтву”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Сярова (1820–1871).

Усё жыццё яго было служэннем мастацтву,
і яму ён прынёс у ахвяру ўсё астатняе...

У. Стасаў

А.М. Сяроў – вядомы музычны крытык, кампазітар і асветнік. Характэрныя рысы яго творчасці знайшлі адлюстраванне ў самых розных з’явах музыкі апошняй трэці XIX – першай трэці XX стагоддзя. У музычным арсенале Сярова аркестравыя, інструментальныя, харавыя, вакальныя творы, музыка да драматычных спектакляў, кантаты і оперы.

Велізарную каштоўнасць уяўляе музычна-крытычная спадчына кампазітара. Аналізуючы выкананыя на канцэртнай эстрадзе і опернай сцэне музычныя творы, ён адначасова даваў тонкія і праніклівыя ацэнкі выканальніцкаму мастацтву артыстаў. У сваіх крытычных артыкулах Сяроў асвятляў творчасць Моцарта, Глюка, Вебера, Меербера, Берліёза, Расіні, Спанціні і шэрагу іншых кампазітараў. Асаблівае месца займае ў яго літаратурнай спадчыне кніга “Воспоминания о Михаиле Ивановиче Глинке”.

Многія работы Аляксандра Мікалаевіча Сярова прысвечаны праблемам опернай творчасці. Па-свойму распрацоўваючы традыцыі вялікіх папярэднікаў, выкарыстоўваючы асобныя дасягненні выдатных сучасных оперных кампазітараў Захаду, ён упарта імкнуўся да стварэння новых тыпаў оперы, якія адказвалі б мастацкім ідэалам таго часу.

Экспанатамі выстаўкі сталі зборнікі народных хораў і харавых сцэн з трох опер “Юдзіф”, “Рагнеда” і “Варожая сіла”, выбраныя арыі і рамансы, а таксама шматлікія аналітычныя артыкулы кампазітара.

Дапаўняюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць А.М. Сярова.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама: Дорым вінілавы настрой да зімовых свят
Навіны

Да 23 лютага гендырэктар бібліятэкі стаў госцем перадачы “Арсенал”

24 Лют 2020

У эфіры тэлеканала ВаенТБ генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адказаў на пытанні вядучага аб тым, як выглядае вайна ХХI стагоддзя, у чым прычына гістарычных супярэчнасцей і як знайсці ў зменлівай сістэме каардынатаў пункты апоры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Лют 2020

Усіх нас можна ўмоўна падзяліць на “чытачоў” і “гледачоў”. Звычайна тыя, хто спачатку прачытаў кнігу, рэдка бываюць задаволены экранізацыяй, маўляў, рэжысёр не передаў і паловы. А “глядач” кажа, што кнігі чытаць – час марнаваць: куды лепш паглядзець фільм. Прапаную параўнаць класічныя творы беларускай літаратуры з іх кінаверсіяй, каб усё ж такі зразумець, з чаго пачаць – з кнігі ці кінастужкі.

Навіны бібліятэк

Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 Лют 2020

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

21 Лют 2020

20 лютага 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111