ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Вечар “Кароль паэтаў”
Адкрыты доступ да ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка”

Следам за сонцам: міфалогія беларусаў

Следам за сонцам: міфалогія беларусаў
Іншыя навіны

З 17 красавіка па 4 мая ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Следам за сонцам: міфалогія беларусаў".


Спрадвеку міфы існавалі не толькі ў іншаземным краі, але і на беларускай зямлі. На працягу некалькіх стагоддзяў рупліўцы збіраюць і запісваюць міфы, казкі, паданні ад старых, мудрых людзей – нашых далёкіх і блізкіх продкаў, якія ў сваю чаргу чулі і пераймалі тыя легенды ад сваіх дзядуль і бабуль, а яны – ад сваіх…

Заўсёды цікава распавядалася пра тыя істоты, якімі ва ўяўленнях людзей быў населены ўвесь навакольны свет. Тут, у нашым краі, “паміж пустак, балот”, сярод палёў і лясоў, азёраў і рэк, на падворку і ў хаце, у паветры, вадзе і пад зямлёю нібыта існавалі – жылі, валадарылі, гаспадарылі, дапамагалі ці шкодзілі – усе персанажы, што ўвайшлі ў міфы нашай Бацькаўшчыны.

Падрабязней даведацца пра характары, звычкі і норавы незвычайных міфічных герояў беларускіх легенд і казак, убачыць ілюстрацыйны матэрыял па гэтай тэматыцы можна ў кнігах, альбомах і выяўленчых дакументах якія прадстаўлены ў экспазіцыі. Наведвальнікі выстаўкі сустрэнуцца з працамі такіх аўтараў, як М. Нікіфароўскі, А. Сержпутоўскі, І. Крук, А. Катовіч, А. Шамак, І. Вуглік, А. Бутэвіч і інш.

Сярод экспанатаў – выданні П. Шпілеўскага “Беларусь у абрадах і казках” (2010), З. Дудзюк “Вяртанне забытага міфа” (2013), Т. Шамякінай “Міфалогія Беларусі: нарысы” (2000), А. Ненадаўца “Святло таямнічага вогнішча” (1993), энцыклапедычны слоўнік “Міфалогія беларусаў” (2011).

Выстаўка разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца культурай беларускага народа.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам