ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У дапамогу прафесійнаму чытанню
1 верасня – Дзень ведаў!

Славутыя імёны Бацькаўшчыны

Славутыя імёны Бацькаўшчыны
Іншыя навіны

З 20 жніўня па 30 верасня на кальцавым калідоры 3-га паверха ладзіцца кніжная выстаўка "Славутыя імёны Бацькаўшчыны", прысвечаная Дню ведаў і Дню беларускай пісьменнасці.


У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія і знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі і іншыя выбітныя постаці.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі напярэдадні двух значных свят прапануе выстаўку «Славутыя імёны Бацькаўшчыны», дзе прадстаўлена галерэя гістарычных асоб беларускай зямлі – сёлетніх юбіляраў. У 2010 годзе спаўняецца:

  • 880 гадоў з дня нараджэння Кірылы Тураўскага, беларускага і ўсходнеславянскага царкоўнага дзеяча, пісьменніка-прапаведніка, беларускага праваслаўнага святога;
  • 540 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага, беларускага і польскага паэта-гуманіста, асветніка;
  • 520 гадоў з дня нараджэння Францыска Скарыны, першадрукара, мысліцеля-асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка;
  • 500 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдарава, асветніка, заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне, а таксама ў Заблудаўскай друкарні (Гродзенскі павет);
  • 480 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага, дзеяча беларускай культуры, мысліцеля-гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта;
  • 470 гадоў з дня нараджэння Васіля Цяпінскага, гуманіста-асветніка, пісьменніка, кнігавыдаўца, прадаўжальніка гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны;
  • 425 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай, рэлігійнай дзяячкі, асветніцы, беларускай праваслаўнай святой.

Усе гэтыя слаўныя імёны – гонар беларускай зямлі! Кожны з іх сваёй рознабаковай дзейнасцю закладваў падмурак беларускай нацыянальнай культуры, указваў на важную ролю асветы ў жыцці народа і падаваў выключны прыклад бескарыслівага служэння на гэтай ніве.

Выстаўка налічвае больш за 200 выданняў.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам