ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны рэгіянальны семінар
Будучыню Радзімы будаваць маладым!

Скажы НЕ!

Скажы НЕ!
Іншыя навіны

З 24 чэрвеня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе тэматычная кніжная выстаўка «Скажы НЕ!», прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі (26 чэрвеня).




У 1987 г. Генеральная Асамблея ААН пастанавіла штогод адзначаць 26 чэрвеня як Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абарачэннем у знак выражэння сваёй рашучасці ўзмацняць дзейнасць і супрацоўніцтва ў мэтах стварэння міжнароднага грамадства, свабоднага ад злоўжывання наркотыкамі.

Сёння наркаманія – адна з найскладанейшых праблем сучаснасці, што датычыцца ўсіх людзей, якія жывуць на планеце Зямля, незалежна ад колеру скуры, нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага становішча і матэрыяльнага дабрабыту.

Наркаманію не спыняюць межы дзяржаў, яна, пераадольваючы любыя перашкоды, упарта распаўсюджваецца па свеце, пакараючы прасторы і заваёўваючы тэрыторыі. Цяпер няма ніводной краіны, дзе б народы і ўрады не сутыкаліся з гэтай жахлівай праблемай.

Прапанаваная ўвазе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі выстаўка не толькі пашырыць агульныя ўяўленні па праблемах наркаманіі, але і дасць пэўныя рэкамендацыі як па прафілактыцы нарказалежнасці, так і па тэрапіі і рэабілітацыі тых, хто ўжо трапіў у бяду.

У экспазіцыі прадстаўлена папулярная літаратура, у якой зроблена спроба пераадолець аднабокасць прапагандысцкага падыходу і папулярызаваць медыцынскі матэрыял. У такіх выданнях можна знайсці гістарычныя звесткі і анекдоты з жыцця індзейцаў, класіфікацыю прэпаратаў і апісанне іх эфектаў, даследаванне псіхалогіі залежнасці, зварот да праблем моладзі. У іх злучаны разнастайнасць і займальнасць матэрыялу, а таксама навуковасць медыцынскіх выданняў.

На выстаўцы сабраны кнігі, дзе закрануты і крыміналагічныя аспекты наркаманіі, даследаваны праблемы тэорыі і практыкі барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.

У раздзеле «Антынаркатычнае выхаванне» прапанаваны эфектыўныя праграмы прафілактыкі, тэмы і матэрыялы для класных заняткаў, споведзі тых, каму прыйшлося прайсці цяжкі шлях па выратаванні блізкага чалавека.

Вельмі карыснай стане і інфармацыя з крыніц заключнага раздзела «Абяры здаровы лад жыцця».

Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора (каля галерэі «Мабільная»).

Кантактны тэлефон 293-28-86.

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам