ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Х Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у БДАТУ

Скарбы музея

Скарбы музея
Іншыя навіны

З 17 студзеня па 10 лютага ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Скарбы музея”, прысвечаная 75-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.


Нацыянальны мастацкі музей быў заснаваны і адкрыты ў 1939 г. у Мінску як Дзяржаўная карцінная галерэя. Яе калекцыю ў той час складалі творы, сабраныя пасля грамадзянскай вайны ў першых музеях Мінска, Віцебска, Магілёва. Пад час Вялікай Айчыннай вайны вялікая частка экспанатаў была разграблена і знішчана. Пасляваеннае адраджэнне галерэі звязана са шматгадовай дзейнасцю яе другога дырэктара А.В. Аладавай, якая аддавала ўсе сілы для абнаўлення калекцыі. У 1957 г. карцінная галерэя пераязджае ў новы будынак і атрымлівае статут Дзяржаўнага мастацкага музея БССР.

Сёння Нацыянальны мастацкі музей (сучасная назва з 1993 г.) добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У яго экспазіцыі, філіялах і сховішчах знаходзяцца шматлікія творы, якія складаюць разнастайныя калекцыі двух галоўных музейных збораў: нацыянальнага мастацтва і помнікаў мастацтва краін і народаў свету.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі, музей прапаноўвае наведвальнікам маштабныя выставачныя праекты, сярод якіх значнае месца адведзена міжнародным.

Аснову экспазіцыі складаюць рэпрадукцыі, альбомы і паштоўкі з лепшымі творамі мастацтва, якія ўвайшлі ў зборы музея.

Шырока прадстаўлены даведачныя выданні, кнігі і артыкулы, якія расказваюць пра гісторыю музея і яго стваральнікаў М.П. Міхалапа, А.В. Аладаву, Ю.А. Карачуна, а таксама дзейнасць сённяшняга дырэктара музея У.І. Пракапцова.

Экспазіцыю складаюць звыш 60 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам