ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У музеі кнігі дзеці ператвараюцца ў рукапісцаў
Купала ў Парыжы

Сістэма аўтарскіх і сумежных праў у сучасным грамадстве

Сістэма аўтарскіх і сумежных праў у сучасным грамадстве
Іншыя навіны

З 27 сакавіка па 28 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстаўка “Сістэма аўтарскіх і сумежных праў у сучасным грамадстве”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.


Гэты Дзень быў прыняты генеральнай асамблеяй Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у верасні 2000 года і штогод адзначаецца 26 красавіка – у дзень уступлення ў сілу Канвенцыі, якая заснавала арганізацыю.

Аўтарскае права іграе ў жыцці сучаснага грамадства вельмі прыкметную ролю. Тут сфакусіраваны інтарэсы аўтараў твораў літаратуры, музыкі, выяўленчага мастацтва, кіно і камп’ютарных праграм, звычайных грамадзян, якія штодня выкарыстоўваюць гэтыя прадукты, і кампаній, якія зарабляюць на творчасці.

Эканамічная значнасць рэзультатаў інтэлектуальнай дзейнасці і сродкаў індывідуалізацыі патрабуе забеспячэння іх эфектыўнай прававой аховай. Лёгка заўважыць пастаяннае ўзмацненне ўвагі дзяржавы і грамадства да пытанняў рэгулявання адносін пры выкарыстанні аўтарскіх твораў.

Рэспубліка Беларусь не засталася ў баку ад сусветных працэсаў. За час яе існавання ў якасці суверэннай дзяржавы былі распрацаваны і прыняты законы "Аб аўтарскім праве і сумежных правах", "Аб таварных знаках i знаках абслугоўвання", "Аб патэнтах на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры" і інш.

Наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай шматбаковых міжнародных дагавораў, якія функцыянуюць пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, а таксама шэрагу шматбаковых міжнародных дагавораў, што былі заключаны ў рамках СНД, у галіне аховы прамысловай уласнасці, аўтарскага права і сумежных праў.

Улічваючы працэсы ўніфікацыі норм аўтарскага права розных дзяржаў, можна адзначыць тэндэнцыю да збліжэння ранейшых разнастайных норм і выказаць меркаванне пра фарміраванне з часам сістэмы адзінага аўтарскага заканадаўства сучаснай цывілізацыі.

У наш час назіраецца нізкі ўзровень выканання заканадаўства ў гэтай сферы, які шмат у чым выкліканы тым, што большасць стваральнікаў інтэлектуальнага прадукту не інфармаваны пра прыналежныя ім правы і магчымыя спосабы іх ажыццяўлення і аховы.

Выстаўка прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў юрыдычных ВНУ, выдаўцоў, аўтараў, бібліятэчных работнікаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца актуальнай праблематыкай развіцця аўтарскага права і сумежных праў.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай і іншых мовах: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя часткі:

  • Зараджэнне і развіццё права аўтарства і права на недатыкальнасць твора.
  • Міжнародныя дакументы, якія рэгламентуюць аўтарскае права.
  • Канстытуцыйна-прававыя асновы рэгулявання інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Аўтарскае права ў выдавецкай дзейнасці і сродках масавай інфармацыі.
  • Музычны твор як самастойны аб’ект аўтарскага права.
  • Прававая абарона аўтарскіх праў у глабальным сеціве Інтэрнэт.
  • Суд па інтэлектуальных правах.
  • Пытанні аўтарскага права ў дзейнасці бібліятэк.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам