ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт губернатара Курскай вобласці
Адкрыты тэставы доступ да часопісаў кампаніі CIG Media Group

Сімвал беларускай тэатральнай культуры

Сімвал беларускай тэатральнай культуры
Іншыя навіны

Да 90-годдзя з часу адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзіцца святочная кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя "Сімвал беларускай тэатральнай культуры".


Ужо 90 гадоў урачыста падымае заслону адзін з вядучых тэатраў рэспублікі – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Яго шырокая рэпертуарная палітра ўключае сучасныя п’есы, жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку.

Традыцыйнае рашэнне і сучасная форма. Пластычная метафара і бытавая даставернасць. Трагічнае ўзрушанне і сатырычны гратэск. Філасофская прытча і фальклорная абраднасць. Тужлівая меладрама і вясёлая камедыя. Дэтэктыў і чароўная дзіцячая казка... Спектаклі купалаўскага тэатра шматфарбныя, разнастайныя, яны запрашаюць гледача да сумеснага роздуму.

Пачыналася ж усё са знамянальнай даты – урачыстага адкрыцця Беларускага дзяржаўнага тэатра, якое адбылося 14 верасня 1920 г. У гэты дзень пад адным дахам Мінскага гарадскога тэатра ставілі спектаклі тры самастойныя трупы – беларуская, руская і яўрэйская. Аснову беларускай трупы склалі ўдзельнікі Першага таварыства беларускай драмы і камедыі на чале з Ф. Ждановічам. Яны паставілі спектакль “Рысь” паводле апавядання Э. Ажэшкі. З 1922 г. памяшканне тэатра замацавалася толькі за беларускай трупай. У 1944 г. тэатру было прысвоена імя Янкі Купалы.

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная старэйшаму тэатру краіны, прапануе наведвальнікам і чытачам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі багатую экспазіцыю. Энцыклапедыі, фотанарысы і альбомы, гутаркі і інтэрв’ю са знакамітымі акцёрамі, ілюстрацыі і іншыя дакументы паведамяць пра розныя этапы ў гісторыі тэатра (раздзел “Купалаўскі тэатр: шляхі і ростані”), раскрыюць старонкі тэатральнага жыцця Беларусі, нагадаюць пра лепшых прадстаўнікоў розных пакаленняў купалаўцаў (раздзел “Дыялог праз рампу: тэатральныя партрэты”), раскажуць пра выдатныя пастаноўкі розных гадоў (раздзел “Бязмежная прастора купалаўскай сцэны”).

Раздзел “Творы, прачытаныя сцэнай” уключае зборнікі драматургіі беларускіх пісьменнікаў XIX–XX стагоддзяў, што добра вядомыя не толькі на Беларусі, але і за яе межамі (так званая “класіка жанру”), а таксама п’есы сучасных аўтараў, ужо пастаўленыя на купалаўскай сцэне.

Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 25 жніўня да 20 верасня.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам