ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт грузінскай парламенцкай дэлегацыі
Еўрапейская інтэграцыя: вопыт і перспектывы развіцця

Сімфонія колеру

Сімфонія колеру
Іншыя навіны

З 9 ліпеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Сімфонія колеру”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння французскага жывапісца, прадстаўніка імпрэсіянізму Каміля Пісаро (1830–1903).


Дзякуючы таленту, пастаяннай працы і ўласнаму непаўторнаму светапогляду мастак здолеў стварыць сапраўдныя шэдэўры, якія назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю сусветнага мастацтва. У канцы XIX ст. анархісцкія ідэі аказвалі прыкметны ўплыў не толькі на рабочых, але і на літаратурна-артыстычныя колы. Многія пісьменнікі і мастакі натхняліся ідэяй сацыяльнай рэвалюцыі. Для некаторых яна была толькі модай, і гэтая мода прайшла, калі да іх прыйшлі поспех і багацце. Іншыя захавалі вернасць анархізму на ўсё жыццё. Сярод іх быў і Каміль Пісаро.

Як мастак-авангардыст ён адхіляў буржуазнае грамадства і ўладу, захапляўся чалавечай асобай. Анархізм даў Пісарро магчымасць выразіць сваё разуменне прыгажосці: “Любое мастацтва анархічнае, калі яно прыгожае і спавядае дабро…”.

Ён маляваў перш за ўсё пейзажы, розныя партрэты. Яго карціны зроблены шчыльнымі мазкамі і напоўнены святлом. Да яго ідэалу было блізкім жыццё сялян. Вёскі і палі для мастака – сімвал утопіі. Гэта быў свет, які хацелася б захаваць для будучага грамадства, перш чым ён будзе разбураны індустрыялізацыяй.

Жывапісная сістэма большасці твораў Пісаро пабудавана на спалучэнні пастозных колераў, выразным рытме малюнка і смелых, свабодных рашэннях.

На выстаўцы, якая будзе доўжыцца да 26 жніўня, прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ знакамітага мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсіх чытачоў, якія цікавяцца біяграфіяй і творчасцю Каміля Пісаро.

Кантактны тэлефон: 293-27-53.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам