ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада
Да Дня бібліятэк

Сімфонія графікі

Сімфонія графікі
Іншыя навіны

З 15 верасня па 12 кастрычніка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка «Сімфонія графікі», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага графіка Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча.


Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацваў БССР.

Творчы дыяпазон таленавітага мастака даволі шырокі. А.М. Кашкурэвіч актыўна і з аднолькавым поспехам выступае як у станкавай, так і ў кніжнай графіцы. Сапраўднае прызнанне атрымала яго кніжнае мастацтва: аформленыя ім кнігі неаднаразова экспанаваліся на рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, удзельнічалі ў конкурсах і былі адзначаны высокімі ганаровымі ўзнагародамі. Яго творам уласціва высокая эрудыцыя, глыбокае філасофскае асэнсаванне тэмы, прафесійная дасканаласць.

Творчасць Кашкурэвіча – значная з’ява ў мастацтве Беларусі. Графічныя работы майстра знайшлі прызнанне і поспех не толькі на постсавецкай прасторы, але і за яе межамі. Уплыў мастака на беларускую графіку вялізны.

На выстаўцы прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі, эстампы і рэпрадукцыі работ Арлена Міхайлавіча.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам