ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Чытанне… навобмацак
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі

Шукаць і знаходзіць

Шукаць і знаходзіць
Іншыя навіны

З 17 сакавіка па 16 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Шукаць і знаходзіць”, прысвечаная 80-годдзю Аляксея Уладзіміравіча Рагулі.


Прафесар, нястомны даследчык беларускай літаратуры, культуролаг, аўтар падручнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы А. Рагуля прысвяціў сябе цалкам выхаванню ў моладзі нацыянальнай свядомасці і багатай культуры, запаліў у душах пашану і любоў да духоўных скарбаў народа. Па ініцыятыве вучонага ў 1998 і 2000 гадах былі праведзены міжнародныя кангрэсы “Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя”, якія сталі значнай з’явай у культуралагічнай навуцы рэспублікі. За плённую працу ў галіне асветы Аляксей Уладзіміравіч узнагароджаны знакам “Выдатнік асветы”.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з творамі аўтара – кнігамі крытыкі “Імгненні” (1990), “Пафас станаўлення” (1991), культурфіласофскімі нататкамі “Зерне хараства” (2013), а таксама рэцэнзіямі і артыкуламі, у якіх даследуецца не толькі сучасны літаратурны працэс, а і творы класікаў, сярод якіх – В. Быкаў, К. Чорны, І. Мележ і інш. Даследчыца літаратуры Т. Грамадчанка называла А. Рагулю сур’ёзным і глыбокім інтэрпрэтатарам нацыянальнай класікі на сучасным этапе.

Літаратуразнавец выступае і як аўтар прац па методыцы выкладання беларускай літаратуры ў школе, праграм па беларускай літаратуры для сярэдняй школы і тэарэтычных культуралагічных дысцыплінах, складальнік падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па літаратуры, культуралогіі – “Беларуская літаратура ў 4 класе: метадычныя парады да падручніка” (1980), “Методыка выкладання беларускай літаратуры” для вышэйшай школы (1986), адзін са складальнікаў падручніка-хрэстаматыі для 8 класа “Родная літаратура” (з Л. Тамашовай, 1989) і інш.

Апошні раздзел выстаўкі знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, артыкуламі пра жыццё і творчасць А. Рагулі.

Экспазіцыя налічвае каля 80 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам