ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Эканамічная місія рэгіёнаў Прыволжскай федэральнай акругі Расіі
Роўныя магчымасці для інвалідаў

Шлях да прафесійнай дасканаласці

Шлях да прафесійнай дасканаласці
Іншыя навіны

З 2 снежня 2009 года па 4 студзеня 2010 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Шлях да прафесійнай дасканаласці”.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прадпрымальнікаў і спецыялістаў у галіне страхавання, бухгалтарскага ўліку, архітэктуры і будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, медыцыны і педагогікі наведаць прапанаваную выстаўку.

Ва ўмовах дынамічнага развіцця грамадства нельга пераацаніць ролю і значэнне дадатковай адукацыі ўвогуле і самаадукацыі ў асобнасці. Эфектыўнае выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў значнай ступені можа паспрыяць павышэнню прафесійнага ўзроўню спецыяліста.

У дапамогу прафесійнаму чытанню прадстаўлена больш за 200 выданняў, што пабачылі свет у 2009 годзе. Сярод іх энцыклапедыі, даведнікі, матэрыялы навуковых канферэнцый і семінараў, зборнікі нарматыўна-прававых актаў, манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі.

Раздзел “Менеджэрам і прадпрымальнікам” уключае літаратуру па прававым рэгуляванні, працоўным заканадаўстве, правілах гандлю, антыкрызісным кіраванні і іншых пытаннях сучасных бізнес-тэхналогій. Некалькі выданняў гэтага раздзела цалкам прысвечаны новаму для нашай краіны напрамку бізнесу – fashion-індустрыі.

Нельга ўявіць існаванне любой установы без вядзення бухгалтэрыі. У раздзеле “Бухгалтарскі ўлік” прадстаўлены выданні з дакладнымі звесткамі аб афіцыйнай пазіцыі дзяржаўных органаў у гэтай галіне, а таксама прафесійныя серыі “Современному бухгалтеру” і “Консультант бухгалтера”.

Работнікам сельскай гаспадаркі прапанаваны падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па аграбізнесе, вытворчасці кармоў, пчалярстве, ветэрынарнай фармакалогіі, ветэрынарнай хірургіі, сучасным земляробстве і г. д.

Медыцынская тэматыка разгорнута ў раздзеле “Работнікам аховы здароўя”, які прадстаўляе вучэбныя і навуковыя матэрыялы па медыцынскім заканадаўстве, кіраванні медыцынскай установай, дыягностыцы, унутраных хваробах, афтальмалогіі, оталарынгалогіі, стаматалогіі, педыятрыі і сястрынскай справе.

Дадзеная экспазіцыя прызначана для тых, хто бесперапынна павышае свой прафесійны ўзровень і імкнецца дасягнуць прафесійнай дасканаласці. Спецыялісты розных сфер дзейнасці знойдуць для сябе шмат неабходнай і карыснай інфармацыі.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам