ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэкі Гомельскай вобласці папоўнілі свае фонды
Праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”: да 100-годдзя літаб’яднання “Маладняк”

Шлях да Канстытуцыі

Шлях да Канстытуцыі
Іншыя навіны

Выстаўка прымеркавана да Дня Канcтытуцыі Рэспублікі Беларусь і шэрагу важных юбілеяў 2019 года. Сёлета спаўняецца 490 гадоў Першаму Статуту Вялікага Княства Літоўскага, 100 гадоў першай Канстытуцыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і 25 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка “Шлях да Канстытуцыі” адлюстроўвае асноўныя этапы, якія наша краіна прайшла ў развіцці і фарміраванні галоўнага закона дзяржавы і прадстаўляе гісторыю канстытуцыйных актаў Беларусі за апошнія 500 гадоў.

Экспазіцыя складаецца з унікальных рукапісных, старадрукаваных помнікаў права, а таксама выданняў XIX–XXІ стст. Значная частка выстаўкі прысвечана Статуту ВКЛ. Прадстаўлены факсіміле розных спісаў рукапіснага Статута 1529 г., экзэмпляры Статута 1588 г.: пераклад на польскую мову (Вільня, друкарня братоў Мамонічаў, 1619 г.), варшаўскае выданне каралеўскага друкара П. Элерта (1648 г.), віленскія перавыданні езуіцкай акадэміі (1744 г., 1786 г.), а таксама экзэмпляр у перакладзе на рускую мову (Санкт-Пецярбург, 1811 г.) і інш.

У экспазіцыі змешчаны знакавыя для беларускага права Канстытуцыі: першая еўрапейская Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г., першая савецкая (ССРБ) 1919 г., чатырохмоўная БССР 1927 г. і іншыя канстытуцыі савецкага перыяду. Пачэснае месца займае Канстытуцыя нашай незалежнай дзяржавы 1994 г. у першапачатковым выглядзе і з улікам пазнейшых змен і дапаўненняў.


Выстаўка будзе працаваць у музеі кнігі да 14 красавіка 2019 г. штодзень, акрамя панядзелка і дзяржаўных свят.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак і заказу экскурсій: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам