ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Школьнік стварыў сайт да Дня пісьменства
Кітайскі перакладчык малюе беларускіх класікаў

Шчыры голас Бацькаўшчыны

Шчыры голас Бацькаўшчыны
Іншыя навіны

З 3 жніўня па 7 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца выстаўка “Шчыры голас Бацькаўшчыны”, прымеркаваная да 80-годдзя А. В. Мальдзіса.


Адам Восіпавіч Мальдзіс – беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Таленавіты вучоны з сусветным імем, энцыклапедыст, пісьменнік вядомы далёка за межамі Беларусі. У сваіх працах ён даследуе беларускую літаратуру XVII–XIX стст., заканамернасці яе станаўлення і гістарычнага развіцця, гісторыю беларускай культуры, беларуска-польскія, беларуска-літоўскія і беларуска-рускія літаратурныя ўзаемасувязі. Кнігі Адама Восіпавіча, багатыя на новыя факты, адшуканыя ў архівах і бібліятэках краіны і за мяжой, займальныя па форме выкладання, прыцягваюць вялікую ўвагу і цікавасць чытачоў і хутка становяцца рарытэтамі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць манаграфіі аўтара “Творчае пабрацімства” (1966), “Падарожжа ў XIX стагоддзе” (1969), “Таямніцы старажытных сховішчаў” (1974), краязнаўчы нарыс “Астравеччына, край дарагі…” (1977), “На скрыжаванні славянскіх традыцый” (1980), “Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя” (1982), гістарычная аповесць “Восень пасярод вясны” (1984), “З літаратуразнаўчых вандраванняў” (1987), “І ажываюць спадчыны старонкі: выбранае” (1994), літаратурны партрэт “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча” (1990, 2010), “Выбранае” (2007), кніга “Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі” (2001), “Белорусские сокровища за рубежом” (2009).

Выстаўка знаёміць наведвальнікаў з кнігамі, у выданні якіх Адам Мальдзіс удзельнічаў у якасці суаўтара. Гэта такія працы, як “Шляхі вялі праз Беларусь” (1980), “Перазовы сяброўскіх галасоў” (1988), “Літаратурныя мясціны Беларусі” (2000), “Даўняя Беларусь: з настальгіяй аб мінулым” (2010) і інш.

Асобна экспануюцца на выстаўцы выдадзеныя пад рэдакцыяй вучонага біябібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменнікі”, серыйныя зборнікі “Беларусіка = Albaruthenica”, “Вяртанне” і іншыя працы, а таксама шматлікія навуковыя і публіцыстычныя артыкулы, прадмовы і рэцэнзіі аўтара.

Завяршаюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам