ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гонар маем!
Чалавек і яго лёс: прычынна-выніковыя сувязі

Шчырая песня паэта

Шчырая песня паэта
Іншыя навіны

З 17 па 28 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Шчырая песня паэта”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Прыходзькі.


Пятро Прыходзька – беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1985 г.).

Ён прыйшоў у беларускую літаратуру паэтам-воінам, якога лёс правёў франтавымі дарогамі праз усю Вялікую Айчынную вайну. Незабыўныя падзеі той ваеннай пары рэхам адгукаюцца амаль ва ўсіх яго кнігах.

На выстаўцы шырока прадстаўлена літаратурная спадчына паэта, якую складаюць зборнікі паэзіі “Голас сэрца” (1947), “Ранак над Эльбай” (1952), “Плацдарм” (1978), “Лісты з паходаў” (1980), “Парог памяці” (1983), “Апаленыя вёрсты” (1986), “Споведзь любові” (1990), “Позняя восень” (2001), “Любоў без ростані” (2005) і інш. У экспазіцыі – кніга-дзённік “Па слядах маланкі” (1991), успаміны “На хвалях часу” (2005), кніжкі, адрасаваныя дзецям, “Сустрэча з маленствам” (1967), “Каляка-маляка” (1981), “Бярозавы лісток” (2004), а таксама вялікая колькасць паэтычных твораў, надрукаваных у зборніках і перыядычных выданнях.

Асобныя раздзелы выстаўкі прысвечаны перакладчыцкай дзейнасці Пятра Прыходзькі і перакладам твораў пісьменніка на іншыя мовы.

Матэрыялы, прадстаўленыя ў апошнім раздзеле “Дарогамі жыцця”, знаёмяць са звесткамі пра жыццёвы і творчы шлях паэта.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам