ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Палачанін
Адбыўся творчы вечар Фёдара Баравога

Шчодрасць музычнай палітры

Шчодрасць музычнай палітры
Іншыя навіны

З 15 студзеня па 10 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Шчодрасць музычнай палітры”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Карэтнікава.


Беларускі кампазітар і педагог Валерый Карэтнікаў з’яўляецца пераемнікам лепшых традыцый кампазітарскай школы Беларусі. Яго музыка вылучаецца яркай выразнасцю, тонкім псіхалагічным настроем, мастацкім абрысам вобразаў, перадае разнастайны свет чалавечых пачуццяў і эмоцый. Ёй уласцівыя гарманічная мастацкасць, кампактнасць і лаканізм формы. Кампазітар працуе ў розных жанрах акадэмічнай музыкі. Сярод сачыненняў аўтара – кантата “Памяць” (1969), вакальна-інструментальная паэма “Флейтыст” (1996), балет “Дзюймовачка” (2009), сімфоніі (1970, 1992), канцэрты для фартэпіяна з аркестрам (1986, 1993), сюіта “Поры года” (2002), п’есы для фартэпіяна, санаты, паэма для альта і фартэпіяна, скерца для скрыпкі і фартэпіяна, квінтэт для флейты і струннага квартэта і інш.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні і аўдыядакументы твораў В. Карэтнікава. Дэманструюцца копіі рукапісных п’ес для фартэпіяна “Насланне”, “Ноч у лесе” і “Сонечны зайчык”. У ліку экспанатаў – хрэстаматыя “Белорусская музыка второй половины XX века” (2006), якая стала грунтоўнай працай кампазітара ў якасці ўкладальніка і музычнага рэдактара.

Значную частку экспазіцыі склалі даведачныя выданні і публікацыі, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы жыцця і творчай дзейнасці юбіляра.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам