ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Веліч прынцыпаў гуманнасці, міласэрнасці і дабравольнасці
Бібліятэка – 65 год на службе маладзечанцам

Шчаслівы той, хто шчаслівы дома

Шчаслівы той, хто шчаслівы дома
Іншыя навіны

Да Дня сям'і (15 мая) Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе тэматычную кніжную выстаўку "Шчаслівы той, хто шчаслівы дома", якая размешчана з 5 мая да 21 чэрвеня на кальцавым калідоры 2-га паверха.

Сям’я – найважнейшы сацыяльны інстытут сучаснага грамадства, аснова фарміравання здаровай нацыі. Па становішчы сям’і ў грамадстве і па адносінах да яе дзяржавы можна меркаваць пра развіццё эканомікі і культуры краіны.

У першым раздзеле выстаўкі "Грамадства ў мініяцюры" экспануюцца кнігі, у якіх сям’я разглядаецца як асноўны элемент грамадства, захавальніца чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Вядомы амерыканскі педагог Ф. Адлер пісаў: "Сям’я – гэта грамадства ў мініяцюры, ад цэласнасці якога залежыць бяспека ўсяго вялікага чалавечага грамадства".

Нягледзячы на шматвяковую гісторыю матэрыяльнага і духоўнага развіцця цывілізацыі, пытанні сямейных адносін, шлюбу і выхавання дзяцей па-ранейшаму застаюцца актуальнымі ў трэцім тысячагоддзі. Разуменню хрысціянскіх асноў стварэння сям’і, тым самым яе ўмацаванню, можа спрыяць літаратура, прадстаўленая ў раздзеле "Сям’я: святыя ісціны". Аўтары кніг выступаюць за вяртанне ў жыццё простых хрысціянскіх дабрачыннасцей, такіх, напрыклад, як вера, надзея і любоў.

Жадаючы стварыць надзейную, трывалую і шчаслівую сям’ю, многія маладыя людзі яшчэ да ўступлення ў шлюб цікавяцца мастацтвам быць разам. У раздзеле выстаўкі "Галоўней за ўсё – надвор’е ў доме!" сабраныя выданні на тэму псіхалогіі сямейных адносін, сумяшчальнасці мужа і жонкі, кіравання сямейнымі канфліктамі і захавання шлюбу.

Выхаваць здаровае, актыўнае і ўпэўненае ў сабе дзіця – значыць даць яму паспяховы старт у жыццё. Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, умець сябраваць і дзейнічаць, быць адказнымі, паважлівымі і ўдзячнымі. Для гэтага іх мамам і татам неабходна валодаць многімі ведамі і навыкамі. Кнігі, прадстаўленыя ў раздзеле "Разумныя бацькі – шчаслівыя дзеці!", раскажуць дарослым, як знаходзіць паразуменне з дзіцём, з дапамогай вясёлых і займальных гульняў развіваць яго фізічны і інтэлектуальны патэнцыял, разумець яго капрызы, арганізаваць жыццёвую прастору і навучанне "асаблівых" дзяцей, ладзіць запамінальныя дзіцячыя святы, а таксама захоўваць даверлівыя адносіны з падлеткамі.

Раздзел "Цеплыня хатняга ачага" прызначаны як жанчыне-гаспадыні, так і гаспадару-мужчыне. Шчасце і крэпасць кожнай сям’і правяраецца не толькі поглядамі мужа і жонкі на выхаванне дзяцей, але і побытам. Навучыцца разумець і паважаць мужчынскія і жаночыя інтарэсы і захапленні, ствараць утульнасць ў доме, планаваць сямейны бюджэт, дзівіць сваё сямейства кулінарнымі вынаходкамі і арыгінальнымі падарункамі, клапаціцца пра здароўе і знешні выгляд адзін аднаго дапамогуць папулярныя выданні айчынных і замежных аўтараў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Карысныя спасылкі

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам