ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Што хаваецца за дзіцячымі страхамі?
Візіт вядомага японскага журналіста

Саюз часу, мудрасці і майстэрства

Саюз часу, мудрасці і майстэрства
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 3 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Саюз часу, мудрасці і майстэрства", прысвечаная 90-годдзю Міколы (Мікалая Якаўлевіча) Аўрамчыка, беларускага пісьменніка і перакладчыка.


Паэзія і проза пісьменніка прасякнуты палымянай любоўю да Радзімы, нянавісцю да фашызму, пакутлівымі перажываннямі ў фашысцкай няволі, радасцю Перамогі над ворагам, рамантыкай студэнцкага жыцця, пафасам стваральнай працы, дружбы і салідарнасці народаў краіны і свету.

Экспазіцыя змяшчае больш за 200 дакументаў і складаецца з чатырох раздзелаў.

У раздзеле "Шчыра і паэтычна" прадстаўлены "Выбраныя творы" у 2-х т. (1980), "Выбранае" (1976), "Анкета: выбраныя вершы, паэмы, успаміны" (1990), а таксама асобна выдадзеныя зборнікі паэзіі Мікалая Якаўлевіча "Пярэдні край" (1949), "Шляхамі дружбы"(1952), "Ключы жураўліныя" (1960), "Сустрэча былых канагонаў" (1963), "Універсітэцкі гарадок" (1967), "Агледзіны" (1969), "Дрэва дружбы" (1973), "Радовішча" (1976), "Запрашэнне да роздуму" (1994) і інш.

Тут жа экспануюцца празаічныя творы аўтара: раман "У падзямеллі" (1986), аповесць "Палон" (1991) і зборнік нарысаў, прысвечаных беларускім празаікам, паэтам, грамадскім дзеячам, "Знаёмыя постаці" (2004).

Раздзел "Выразнасць і акрэсленасць думкі" змяшчае творы М. Аўрамчыка, выдадзеныя ў перакладах.

Мікалай Якаўлевіч вядомы і высокакваліфікаваны перакладчык. Раздзел "Майстэрства перакладчыка" раскрывае багацце яго перакладаў на беларускую мову твораў пісьменнікаў свету.

З жыццём і творчай дзейнасцю Мікалая Якаўлевіча пазнаёмяць публікацыі, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, калектыўных зборніках, часопісах, якія экспануюцца ў раздзеле "Кніга жыцця". Тут таксама прадстаўлены вершы, якія прысвяцілі М. Аўрамчыку яго сябры і калегі па пяру: А. Пысін, П. Прыходзька, А. Вольскі, К. Камейша, А. Вярцінскі, А. Ставер, Т. Бондар і інш.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі пісьменніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам