ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Крылатыя песні
Дарослая размова пра дзіцячыя кнігі

Сацыяльная справядлівасць у глабальным свеце

Сацыяльная справядлівасць у глабальным свеце
Іншыя навіны

З 7 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) арганізавана выстаўка “Сацыяльная справядлівасць у глабальным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 62-й сесіі Генеральнай Асамблеяй ААН 26 лістапада 2007 года (рэзалюцыя A/RES/62/10), і штогод адзначаецца 20 лютага, пачынаючы з 2009 года.

У сваёй рэзалюцыі Генеральная Асамблея падкрэсліла, што сацыяльнае развіццё і сацыяльная справядлівасць неабходныя для забеспячэння і падтрымання міру і бяспекі унутры краін і ў адносінах паміж імі.

Асамблея таксама прызнала, што глабалізацыя і ўзаемазалежнасць, дзякуючы міжнароднаму гандлю, інвестыцыям і патокам капіталу, а таксама дасягненням у тэхналогіях, адкрываюць новыя магчымасці для росту сусветнай эканомікі, уздыму і паляпшэння ўзроўню жыцця ва ўсім свеце. Аднак сёння існуюць сур’ёзныя праблемы, уключаючы фінансавыя крызісы, беднасць, адчужэнне і няроўнасць унутры сацыяльных груп з розным узроўнем жыцця і паміж імі. Захоўваюцца значныя перашкоды для далейшай інтэграцыі ў глабальную эканоміку і ўдзелу ў ёй краін, якія развіваюцца, а таксама некаторых краін з пераходнай эканомікай.

Усведамляючы важнасць і сур’ёзнасць гэтых праблем, Генеральная Асамблея ААН заявіла аб неабходнасці далейшага нарошчвання намаганняў міжнароднага супольніцтва ў сферы выкаранення беднасці, забеспячэння поўнай занятасці і годнай працы, роўнасці мужчын і жанчын, а таксама доступу да сацыяльнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці для ўсіх.

Справядлівасць – гэта аснова дэмакратычнага грамадства, якая забяспечвае ўсім сваім членам роўныя правы і магчымасці. Сацыяльная справядлівасць дэкларуе павагу да кожнага чалавека, нацыі і дзяржавы. ААН лічыць імкненне да сацыяльнай справядлівасці адной з сваіх галоўных місій і прыкладае велізарныя намаганні для рашэння пытанняў сацыяльнага развіцця.

У сакавіку 1995 у Капенгагене прайшла Сусветная сустрэча на вышэйшым узроўні ў інтарэсах сацыяльнага развіцця, на якой былі абвешчаны задачы сацыяльнага развіцця сучаснага грамадства. Кіраўнікі 117 дзяржаў і ўрадаў прынялі Капенгагенскую дэкларацыю аб сацыяльным развіцці і Праграму дзеянняў, дзе замацавалі пэўныя абавязацельствы па паляпшэнні ўмоў жыцця чалавека.

Праз пяць гадоў, у 2000 годзе, дзяржавы – члены ААН правялі 24-ю спецыяльную сесію Генеральнай Асамблеі ў інтарэсах сацыяльнага развіцця. Яны прааналізавалі вынікі ажыццяўлення капенгагенскіх рашэнняў, вызначылі асноўныя перашкоды і шляхі іх ліквідацыі. Галоўны вывад сустрэчы 2000 года заключаўся ў тым, што эканамічны рост дзяржаў павінен быць звязаны з павышэннем якасці жыцця людзей.

10 чэрвеня 2008 года Міжнародная арганізацыя працы аднагалосна прыняла Дэкларацыю МАП аб сацыяльнай справядлівасці ў мэтах справядлівай глабалізацыі. У ёй гаворыцца аб гарантыі дасягнення справядлівых вынікаў для ўсіх шляхам забеспячэння занятасці, сацыяльнай абароны, сацыяльнага дыялогу і асноўных прынцыпаў і праў на працоўным месцы.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 70 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнароднае, рэгіянальнае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў інтарэсах сацыяльнага развіцця і справядлівасці;
  • Выкараненне галечы;
  • Забеспячэнне поўнай занятасці і годнай працы;
  • Абарона і падтрымка праў чалавека і гендэрнай роўнасці;
  • Усеагульны доступ да адукацыі і якасных паслуг аховы здароўя;
  • Аказанне дапамогі эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю найменш развітых краін і краін з пераходнай эканомікай.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльна-эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, работнікам сацыяльнай сферы.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам