Прымеркаваная да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам тэматычная выстава “Сацыяльна-прававыя меры па пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Рэспубліцы Беларусь” арганізавана ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) з 29 жніўня па 29 кастрычніка.
Праблема п’янства і алкагалізму працягвае заставацца адной з самых сацыяльна значных і актуальных. Гэта негатыўная з’ява наносіць велізарны матэрыяльны і маральны ўрон як грамадству ў цэлым, так і асобным грамадзянам. П’янства і алкагалізм па маштабах свайго распаўсюджвання, велічыні эканамічных і маральных страт уяўляюць самую сур’ёзную пагрозу дэмаграфічнай бяспецы, стабільнасці развіцця дзяржавы, дабрабыту нацыі.
Дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь рэгламентуе парадак і ўмовы:
- прымянення прымусовых мер бяспекі і лячэння да хворых на алкагалізм асоб, якія прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці за здзейсненыя злачынствы;
- пазбаўлення бацькоўскіх праў, адабрання дзяцей у бацькоў, якія злоўжываюць алкаголем, і пакрыццё расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
- прымянення прымусовых мер бяспекі і лячэння да асоб, хворых на хранічны алкагалізм;
- накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
У краіне распрацавана і прынята мноства дакументаў, звязаных з рэгуляваннем вытворчасці і абароту алкагольных напояў. Да пачатку 2000-х гадоў у Беларусі практыкаваліся ўсе асноўныя міжнародныя меры антыалкагольнай палітыкі. На думку экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, здароўе чалавека на 50 % залежыць ад яго самога, ад ладу яго жыцця. Дзяржава рэгулюе заканадаўчымі актамі ўмовы працы на вытворчасці, медыцынскую дапамогу і т.д., што складае астатнія 50 %. Прадухіленне п’янства і алкагалізму – задача не толькі дзяржавы і грамадства ў цэлым, але і кожнага асобнага яго індывіда.
Выстава “Сацыяльна-прававыя меры па пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Рэспубліцы Беларусь” прымеркавана да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, які адзначаецца штогод 3 кастрычніка.
Сярод прадстаўленых экспанатаў – манаграфіі, зборнікі навуковых артыкулаў, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, аўтарэфераты дысертацый і іншыя выданні на рускай і беларускай мовах. Усяго экспануецца каля 60 дакументаў.
Выстава прызначана навуковым работнікам і практыкуючым юрыстам, работнікам праваахоўнай сферы, аспірантам, студэнтам юрыдычных факультэтаў, а таксама ўяўляе інтарэс для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца дадзенай праблематыкай.
Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- Забеспячэнне грамадскай бяспекі – прыярытэтны напрамак сацыяльна-прававой палітыкі сучаснай беларускай дзяржавы
- Барацьба з п’янствам і алкагалізмам: гістарычны аспект
- Меры дысцыплінарнай адказнасці работнікаў за парушэнне працоўнай дысцыпліны
- Адказнасць асоб, якія здзейснілі злачынства ў стане алкагольнага ап’янення
- Пытанні прымусовага лячэння асоб, хворых на хранічнае п’янства і алкагалізм
- Праблемы прававога рэгулявання адказнасці бацькоў за ўхіленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.