ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
V Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Шлях да сябе

Сакрэты лічбавага мастацтва

Сакрэты лічбавага мастацтва
Іншыя навіны

З 8 кастрычніка па 20 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Сакрэты лічбавага мастацтва”.


Выстаўка арганізавана ў рамках І Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў сфарміравалася новае адгалінаванне мастацтва – лічбавае. Яшчэ да нядаўняга часу яно ўяўляла сабой даволі рэдкую з’яву, якая патрабавала дарагой апаратуры і спецыяльнага праграмнага забеспячэння. Развіццё лічбавага мастацтва выклікала з’яўленне новых мастацкіх жанраў і форм. Такія галіны, як, напрыклад, трохмерная анімацыя, віртуальная рэчаіснасць, інтэрактыўныя сістэмы і Інтэрнэт выявілі надзвычай шырокія магчымасці для рэалізацыі творчага патэнцыялу. Лічбавыя тэхналогіі таксама значна паўплывалі на мастацкія формы, што ўжо ўсталяваліся: кіно, двухмерную анімацыю, відэамастацтва, музыку, – садзейнічаючы стварэнню новых жанравых падвідаў.

Лічбавае мастацтва – адкрытая сістэма, якая развіваецца ў кантэксце ўсяго мастацтва, актыўна ўзаемадзейнічае з традыцыйнымі відамі і ўплывае на іх. У першую чаргу адчулі ўплыў інавацый найбольш традыцыйныя віды мастацтва – жывапіс, графіка, скульптура. Пачалі з’яўляцца галаграфічныя выявы, якія імітуюць карціну, скульптуру, рэльеф і нават архітэктуру.

Выстаўка “Сакрэты лічбавага мастацтва” ўключае каля 250 дакументаў. Прадстаўлены найноўшыя матэрыялы, папулярныя серыйныя выданні: “100 % самоучитель”, “Знания и опыт для экспертов”, “Для дизайнеров”, “Цифровое фото и видео”.

Экспазіцыя складаецца з 7 раздзелаў. Першы змяшчае матэрыялы, што раскрываюць тэарэтычныя і практычныя асновы лічбавай фатаграфіі. Прадстаўлена вычарпальная інфармацыя па ўсіх аспектах выкарыстання лічбавай фотатэхнікі, адлюстраваны ўсе этапы атрымання якасных, па-мастацку аформленых здымкаў. У рамках дадзенага раздзела прадстаўлена кніжная серыя “Цифровое фото”. Значную частку займаюць таксама выданні, прысвечаныя самай папулярнай праграме апрацоўкі фатаграфій “Adobe Photoshop”, якія раскрываюць яе шырокія магчымасці. Прадстаўлены матэрыял будзе цудоўным дапаможнікам для працы з фотавыявамі ў свеце лічбавых тэхналогій.

Сёння кожны ўладальнік відэакамеры і персанальнага камп’ютэра можа ствараць высакаякасныя фільмы. Выданні, што экспануюцца ў раздзеле “Лічбавыя тэхналогіі ў стварэнні відэафільмаў, кліпаў, ролікаў”, дазволяць акунуцца ў свет лічбавага відэа і пазнаёмяць чытача са спосабамі прафесійнага стварэння рухомай графікі – відэазапісам і відэамантажом.

Асобным тэматычным блокам прадстаўлены кнігі пра сучасныя сродкі анімацыі і тэхніку яе стварэння: Macromedia Flash, трохмерную анімацыю (3DS), камбінаваную і пакадравую.

Стварэнне музычнай кампазіцыі, запіс вакалу і акампанементу, аранжыроўка, запіс мелодыі і г. д. – гэтыя этапы раскрыты ў раздзеле “Мастацтва гуку”, насычаным разнастайнымі практычнымі матэрыяламі па выкарыстанні камп’ютэрных праграм, якія працуюць з гукам.

У наступным раздзеле раскрываюцца сакрэты сучаснага камп’ютэрнага дызайну. Пры дапамозе энцыклапедый, практычных дапаможнікаў і самавучыцеляў па web-дызайне асвятляюцца ўсе асноўныя прынцыпы стварэння web-старонак і іх прывабнага афармлення.

Звесткі пра лічбавае мастацтва ў галіне дызайну рэкламы і друкаванай прадукцыі прадстаўлены ў раздзеле “Дызайн у рэкламе і паліграфіі”. Кнігі адлюстроўваюць прафесійныя прыёмы стварэння ілюстрацыйнага матэрыялу, які прыцягвае ўвагу. Прадстаўлены дапаможнікі па асновах праектавання, прымяненні розных відаў графікі.

Неад’емнай часткай камп’ютэрнага дызайну з’яўляецца дызайн інтэр’ераў. Матэрыялы адпаведнага раздзела раскрываюць прыёмы архітэктурнага мадэлявання, з дапамогай якога можна ствараць праекты хутка і якасна. Прадстаўленыя выданні добра ілюстраваны, што робіць іх нагляднымі і даступнымі для кожнага.

Выстаўка зацікавіць як прафесіяналаў, якія працуюць у галіне лічбавага мастацтва, так і аматараў.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам