ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Купалаўскі мемарыяльны запаведнік адзначае юбілей
Да 85-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Маргарыты Яфімаўны Кандратоўскай

Сакрэты багатага ўраджаю

Сакрэты багатага ўраджаю
Іншыя навіны

З 5 па 29 красавіка запрашаем на выставу “Сакрэты багатага ўраджаю” ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164).

У народзе кажуць “Вясна – год корміць”, бо менавіта ў гэты час закладваецца падмурак для будучага ўраджаю. Ні для каго не сакрэт, што садаводства, агародніцтва і кветкаводства, мабыць, самае папулярнае захапленне сярод жыхароў нашай краіны. Да таго ж гэта добрая падмога хатняй гаспадарцы, бо што можа быць карысней і смачней вырашчанага ўласнымі рукамі агурочка або духмянага яблыка са свайго саду?

Літаратура, прадстаўленая на выставе, змяшчае парады і рэкамендацыі, якія дапамогуць зрабіць ураджайным ваш участак. Тут вы знойдзеце інфармацыю аб разнастайных відах гародніны, кветак, ягадных кустоў і пладовых дрэў, якія найбольш часта вырошчваюцца на прысядзібных і дачных участках. Даведаецеся пра тое, як даглядаць сад і агарод, як размясціць розныя культуры на ўчастку і правільна ўпарадкаваць градкі, як правільна чаргаваць культуры і многае іншае. Таксама матэрыялы выставы раскажуць аб правільным выкарыстанні ўгнаенняў, апрацоўцы глебы, абароне ад шкоднікаў.

А каб праца не знікла дарма, нашы выданні дапамогуць асвоіць тэхніку збору ўраджаю і яго захоўвання, а таксама падзеляцца сакрэтамі лепшых кулінарных рэцэптаў па нарыхтоўцы дароў саду і агарода на зіму.

Матэрыялы выставы будуць карысныя як пачаткоўцам, так і вопытным садоўнікам і агароднікам.


Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам