ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Народны настаўнік
Дзіцячае пытанне

Рупнасць і няўрымслівасць

Рупнасць і няўрымслівасць
Іншыя навіны

З 25 кастрычніка па 26 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Рупнасць і няўрымслівасць”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Ю.С. Пшыркова (1912–1980).


Юльян Сяргеевіч Пшыркоў – беларускі літаратуразнавец, крытык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1980) за ўдзел у напісанні працы “История белорусской дооктябрьской литературы”.

Таленавіты літаратуразнавец даследаваў творчасць Я. Коласа і іншых беларускіх пісьменнікаў. Па словах самога Я. Коласа, “…ён першы, хто правільна ацаніў «Новую зямлю»”. З канца 50-х гг. XX ст. Ю.С. Пшыркоў займаўся даследаваннем гісторыі ўзнікнення і развіцця беларускай прозы, але пры гэтым заставаўся верным абранай тэме – творчасці Я. Коласа. Яго навукова абгрунтаваныя манаграфіі “Эпас рэвалюцыі” і “Трылогія Якуба Коласа «На ростанях»” сталі ўзорам для пачынаючых даследчыкаў. Глыбіня, дакладнасць, нестандартнасць выказванняў і думак спалучаюцца з прыгожай беларускай мовай у манаграфіях і падручніках аўтара.

Юльян Сяргеевіч быў не толькі таленавітым навукоўцам, але і выдатным выкладчыкам. Яго студэнты – Алег Лойка, Уладзімір Дамашэвіч, Міхась Ярош, Міхась Мушынскі, Міхаіл Цікоцкі, Ірына Крэнь і іншыя – сталі вядомымі літаратуразнаўцамі і пісьменнікамі.

Выстаўка складаецца з чатырох раздзелаў: “Творчы неспакой даследчыка”, “Натхнёныя крылы таленту”, “Пакінутае людзям” і “Святло яго душы”.

Першыя два раздзелы прадстаўляюць манаграфіі і падручнікі Ю.С. Пшыркова, а таксама калектыўныя зборнікі і перыядычныя выданні, у якіх змешчаны артыкулы даследчыка.

Трэці раздзел знаёміць з рэдактарскай дзейнасцю навукоўца – зборамі твораў М. Лынькова, Я. Коласа, К. Чорнага, Я. Купалы і інш.

Апошні раздзел уключае кнігі, энцыклапедыі і перыядычныя выданні, у якіх змешчаны матэрыялы пра жыццё і творчасць Юльяна Сяргеевіча Пшыркова.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам