ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка гравюр Апалінарыі Мішынай
Гарады Беларусі на старых паштоўках

Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе

Рукапіснае Евангелле ад Марка. ХХІ стагоддзе
Іншыя навіны

З 19 мая ў музеі кнігі (пам. 348) працуе выстаўка, прысвечаная ўнікальнай каліграфічнай кнізе з афортамі “Евангелле ад Марка” пецярбургскага мастака Апалінарыі Мішынай.


Евангелле ад Марка – адно з чатырох кананічных Евангелляў, якое лічыцца самым раннім жыццяпісам Ісуса Хрыста і найбольш значнай кнігай Новага Запавету.

На выстаўцы экспануюцца каліграфічная кніга і асобныя лісты з арыгінальным тэкстам і ілюстрацыямі. Евангелле прадстаўлена ў сінадальным перакладзе. Тэкст напісаны ад рукі, размешчаны паралельна на царкоўнаславянскай і рускай мовах і суправаджаецца ілюстрацыямі, створанымі ў тэхніцы каляровага афорта. У гэтым мастацкім праекце прадстаўлена непарыўная сувязь славеснага і выяўленчага шэрагаў – вобразы створаны з тэксту, а малюнак выкладзены літарамі.

Рукапісная кніга цалкам узноўлена паліграфічным спосабам выдавецтвам “Вита Нова” (Санкт-Пецярбург). Афорты ілюмініраваны сусальным золатам. Рукапісная частка выканана спецыяльна распрацаваным шрыфтам на падставе паўустава з моцным нахілам у левы бок і доўгімі вынаснымі элементамі.

Выстаўка арганізавана галерэяй “Кніжны салон” у рамках праекта “АРТ-БУК”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 85.

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам