ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Зазірнуць у таямніцы лёсу: з гісторыі беларускіх родаў
Вясёлая сямейка

“Родны мой горад, любоў мая…”

“Родны мой горад, любоў мая…”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць з 22 жніўня па 6 кастрычніка святочную кніжную экспазіцыю “Родны мой горад, любоў мая…”.


Мінск – сталіца і самы буйны горад Рэспублікі Беларусь, які ўваходзіць у лік 273 буйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам каля 2 млн чалавек і займае годнае месца сярод іх.

Мінск – не толькі палітычны, культурны і эканамічны цэнтр Беларусі, але і горад ведаў, сталіца маладога пакалення. У межах Года моладзі ў Мінску прайшло звыш 70 мерапрыемстваў і доўгачасовых акцый: канферэнцый, фестываляў, канцэртаў, спартыўных спаборніцтваў, арганізатарам і актыўным удзельнікам якіх стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Таму асобная ўвага на выстаўцы надаецца беларускім маладзёжным арганізацыям і рухам, пытанням адукацыі і выхавання маладога пакалення Беларусі, яго ўдзелу ў жыцці краіны і міжнародных спартыўных спаборніцтвах за яе гонар.

Структурна экспазіцыя падзяляецца на шэсць раздзелаў.

Першы раздзел “Сталіца чароўнай краіны” ўключае кніжныя выданні, якія знаёмяць наведвальнікаў выстаўкі са сталіцай-прыгажуняй, распавядаюць пра яе гістарычнае мінулае і сучасны стан.

Пра найбольш значныя прадпрыемствы горада, міжнародныя выстаўкі і дзелавыя форумы можна прачытаць у выданнях, прадстаўленых у раздзеле “Прамысловы і дзелавы цэнтр краіны”.

У раздзелах “Духоўнае жыццё Мінска” і “Горад ведаў” сабраны кнігі пра дзяржаўныя тэатры, музеі, бібліятэкі і вядучыя навучальныя ўстановы Мінска, прадстаўлена выданне аб дзейнасці Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

Мінск паўстае як спартыўная сталіца Беларусі ў раздзеле “Горад здароўя і высокіх сацыяльных стандартаў”. Тут паказваецца гісторыя спорту і алімпійскага руху горада, развіццё сацыяльнай сферы. Асобная ўвага надаецца юным спартсменам і ўдзелу маладога пакалення ў спартыўных спаборніцтвах.

У раздзеле “Мінск – сталіца моладзі” змешчаны кнігі, якія прысвечаны дзейнасці БРСМ, развіццю маладзёжнага руху ў Беларусі, грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення сталіцы.

У экспазіцыю, размешчаную на 2-м паверсе кальцавога калідора, уключана каля 150 выданняў.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам