ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Збіральнік помнікаў народнай творчасці
Пераможцы конкурсу “Мастацтва кнігі – 2016”

Родная мова – крыніца натхнення

Родная мова – крыніца натхнення
Іншыя навіны

З 10 лютага па 11 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Родная мова – крыніца натхнення…”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод, пачынаючы з 2000-га, адзначаецца 21 лютага.

Дата свята была выбрана ў знак памяці падзей 21 лютага 1952 года, калі ў г. Дакка, сталіцы Бангладэш, ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2002 года на сваёй 56-й сесіі Генеральная Асамблея ААН, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы (Рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Мова з’яўляецца найбольш магутным інструментам захавання і развіцця нашай культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах. Любая дзейнасць па садзейнічанні распаўсюджанню роднай мовы дапаможа не толькі лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўю, але і больш поўнаму разуменню моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце, а таксама салідарнасці на аснове разумення, памяркоўнасці і дыялогу.

Мовы іграюць найважнейшую ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека і груп людзей і іх мірнага суіснавання. Яны служаць адным са стратэгічных фактараў прагрэсу ў дасягненні ўстойлівага развіцця і гарманічных узаемаадносін паміж глабальнымі і мясцовымі ўмовамі. Толькі ўсебаковае прыняцце шматмоўя дасць усім мовам магчымасць здабыць сваё месца ў свеце, ахопленым працэсамі глабалізацыі.

У наш час на Зямлі існуе каля 7 000 моў, і больш паловы з іх могуць знікнуць на працягу жыцця некалькіх пакаленняў, а на 96 % гэтых моў размаўляюць усяго толькі 4 % насельніцтва планеты. Усяго некалькі сотняў моў іграюць бачную ролю ў сістэмах адукацыі і ў дзяржаўнай сферы, і менш за сто моў выкарыстоўваюцца ў свеце лічбавых тэхналогій.

У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, паколькі кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека і кожная з’яўляецца жывой спадчынай, якую патрэбна аберагаць.

Родная мова накладвае ўнікальны адбітак на кожнага з нас з моманту нараджэння. Ёй неабходна надаваць вельмі вялікую ўвагу, таму што яна з’яўляецца інструментам зносін, разважання і ўспрымання, апісвае наша бачанне свету. Акрамя таго, мова таксама здольная адлюстроўваць сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, служыць сродкам выражэння творчасці. Любыя крокі, накіраваныя на распаўсюджанне родных моў, спрыяюць моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі.

Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы пазнаёмяць чытача з тымі намаганнямі, якія робяць урады, установы сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арганізацыі грамадзянскага супольніцтва для захавання, павагі, падтрымання і абароны моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 80 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мовы і іх роля ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
  • Міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, якія падтрымліваюць развіццё моўнай разнастайнасці.
  • Мова, грамадства, адукацыя і праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі і глабальных камунікацыйных сетак.
  • Моўная палітыка і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам