ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Час і чалавек: універсальны спосаб фарміравання сваёй будучыні
Вернасць тэме і героям

Родная мова – крыніца натхнення

Родная мова – крыніца натхнення
Іншыя навіны

З 10 лютага па 15 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Родная мова – крыніца натхнення”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.


Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21 лютага, пачынаючы з 2000 года.

Дата правядзення была абрана ў памяць аб падзеях 21 лютага 1952 года, калі ў горадзе Дака, сталіцы цяперашняй Бангладэш, ад выстралаў паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.

У лютым 2002 года, на сваёй 56 сесіі, Генеральная Асамблея ААН, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы (Рэзалюцыя № А/RES/56/262) і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

Мовы з’яўляюцца наймацнейшым інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Яны з’яўляюцца непаўторным выражэннем чалавечай творчасці ва ўсёй яе разнастайнасці. Як інструмент камунікацыі, успрымання і разважання мова апісвае тое, як мы бачым свет, і адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Кожная мова самабытная. Яна адлюстроўвае менталітэт і звычаі народа. Падобна імені, мы набываем родную мову ад маці ў дзяцінстве. Яна фарміруе нашу свядомасць, насычае закладзенымі ў ёй традыцыямі і культурай.

Прызнанне і павага ўсіх моў з’яўляецца ключом да захавання міру. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, паколькі кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека і кожная ўяўляе жывую спадчыну, якую трэба зберагчы. Усе крокі па спрыянні распаўсюджванню родных моў служаць не толькі падтрыманню моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, развіццю больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі па ўсім свеце, але і мацуюць салідарнасць, заснаваную на ўзаемаразуменні, памяркоўнасці і дыялогу.

Сёння ў свеце існуе каля 7 000 моў, але больш за палову з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення і могуць у хуткім часе страціць апошніх носьбітаў. Ва ўсе часы мовы нараджаліся, існавалі, затым выміралі, парой нават не пакінуўшы следу. Але ніколі раней яны не знікалі настолькі хутка. Па дадзеных ЮНЕСКА, кожны месяц у свеце знікаюць дзве мовы. Таму Міжнародны дзень роднай мовы набывае асаблівае значэнне і стварае вельмі спрыяльныя магчымасці для разгортвання ініцыятыў па падтрымцы і абароне ўсіх моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Беларусь – поліэтнічная дзяржава, у якой пражываюць прадстаўнікі больш за 100 нацыянальнасцей. Палітыка нашай краіны заснавана на прызнанні і павазе ўсіх моў, спрыянні моўнай разнастайнасці і захаванні культурных традыцый, якія базіруюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзяржава праводзіць паслядоўную палітыку па падтрымцы і развіцці беларускай мовы, захаванні культурнай спадчыны беларусаў і лепшых рыс беларускага характару.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Мовы і іх роля ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.
  • Міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, якія спрыяюць развіццю моўнай разнастайнасці.
  • Мова, грамадства, адукацыя і праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі і глабальных камунікацыйных сетак.
  • Моўная палітыка і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Рэзалюцыі аб абвяшчэнні Дня

Дэкларацыі і канвенцыі

ААН і шматмоўе

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам